БЭ'ЙЛЯ, БЭЛЯ ж. груб. Неахайная жанчына. Гэтая бэйля адно npa гарэлку думая, a ў хаці не пераступіць. Альшаніца Квас. I шчо зрабіласё з жанчынай, начала піць, бэляякёсць. Заполле Кос. БЭ'МБАЛЬ, БЭ'МБЕЛЬ м. Вадыр, пухір. Апячэш руку бэмбаль выскачыць. Аўсто Стайк. Нейкая мошка ўкусіла, ажні бэмбель выскачыў. Размеркі Стайк. БЭ'ЦНУЦЬ незак. Ударыць рэзка, адзін раз. Hi трымаюць людзі сабак на прывязі, курам цеста ні паставіш з-за іх. Папаўся адзін. Як бэцнула, то ажно скруціўся. Аляксейкі Стайк. БЭ'РСАЦЬ незак. Блытаць, борсаць. Hi бэрсай ніці, бо канцоў нізнойдзяш. Галік Міл. БЯГУ'Н м. Toe ж, што i б e г у н о к. Купіла бягуна,каб дзіця хучэй хадзіць навучыласё. Яблонка Жытл. БЯДО'ВЫ прым. 1. Няшчасны, калека ад нараджэння. Цяжко, міленькая, табе з ім, бядовы ён хлопяц. I накармі з ложкі, i паднясі, i вынясі. Бялавічы Кос. 2. Няўдалы, прапойца. Бядовы гэты мужчына, гарэлка да дабра не давядзе. Ятвезь Квас. 3. Распусны. Бядовая дзеўка, сама на шыю хлопцам вешаяцца. Руда Падст. БЯРКГ прым. Хапаткі, порсткі. Быўумяне буланы конік. Эх, i бяркі быўухамуце! Заполле Кос. БЯРЭ'ЗНІЧОК м. памянш. Невялікі бярозавы лес. У гэтом бярэзнічку павінны расці краснагаловікі. Заполле Кос. БЯСКО'НЦА прысл. Вельмі, надта. Іван бясконца добры чалавек. Скураты Квас. Бясконца смачны пірогудаўся.Адна бяда: скарынка адстала. А як скарынка ў пірагу адстала, то тады смяюцца, што пад скарынку кот схаваўся. Альшаніца Квас. БЯСПА'ЛЫ прым. Бяспальцы. Бяспалыз фронту прыйшоў, алесам навучыўсяіпісаць,іложкутрымаць. Ёдчыкі Квас
Дадатковыя словы
быўўхамуце, бэрсаць, бэцнуць, бярэзнічок
11 👁