Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
незадавальненне па дробязях. Буркля, i не надакучыць табе бурчаць. Быч Стайк. БУСЬКО' м. Бусел. Якубачыш вясною першы раз буська лецячы, то цэлы год ногі лёгкія будуць, не балецьмуць. Падстарынь Падст. БУХГКАЦЬ незак. Бесперастанку кашляць. Не бухікай мне пад вухом, я цябе не выпраўляла на коўзанку. Даргужы Міл. БУХТО'РЫЦЬ незак. экспр. Ліць без меры. Што ты бухторыш свіням адну ваду: з вады сало не нарасце. Хадоркі Кос. БУХТАВА'ЦЬ незак. Гарэць вялікім полымем, ажно гудзець. Печка так бухтуя, ажні дзверцы ляскацяць. Галынка Міл. БУХЦЕЦЬ незак. Гудзець. Падкіняш у печку бярозавых дроў, ажбухціць. Альшаніца Квас. БУЎТУ'Н м. Неаплодненае яйцо, баўтун. Пасадзіла курыцу на гусіныя яйца, то ж адны буўтуны. Альшаніца Квас. БУ'ЧНО прысл. Густа расці, разрастацца (пра расліныі. Годзіцьжыту, бучнорасце, добра кусціцца. Заполле Кос. БУШАВА'ЦЬ незак. Сваволіць, дурэць. Бушуюць дзеці. Утомяцца, то добра спаць будуць. Галенчыцы Ягл. БЫ'ТО часц. Быццам, нібы. I сніцца мне сон, быто ідуя na дарозі, а насустрач мне бацько-нябожчык. Заполле Кос. БЫ'ТТО часц. Toe ж, што i б ы т o. Зрабілі аперацыю на воко, бытто другімі вачыма стала на свет глядзець. Квасевічы Квас. БЫЧА'ТНІК м. Будынак, дзе стаяць на адкорме быкі. I як Трахім спраўляўся з быкамі, не ведаю. Нігоднаго разу ні была ў том бычатніку: баялася моцно. Воля Жытл. БЭ'ЗЛО м. ж. груб. Нявыхаваны, грубы чалавек. I як гэта жаночына ды з такім бэзлом жыве? Юкавічы Стайк. БЭ'ЙБУС м. зневаж. Гулыай, абібок. Кусок бэйбуса, зусім ніхоча рабіць. Альба Квас
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бухтаваць, бухторыць, бушаваць
6 👁
 ◀  / 274  ▶