БЭЙЛЯ, БЭЛЯ ж. груб. Неахайная жанчына. Гэтая бэйля адно пра гарэлку думая, а ў хаці не пераступіць. Альшаніца Квас. І шчо зрабіласё з жанчынай, пачала піць, бэля як ёсць. Заполле Кос.
БЭМБАЛЬ, БЭМБЕЛЬ м. Вадыр, пухір. Апячэш руку – бэмбаль выскачыць. Аўсто Стайк. Нейкая мошка ўкусіла, ажні бэмбель выскачыў. Размеркі Стайк.
БЭЦНУЦЬ незак. Ударыць рэзка, адзін раз. Ні трымаюць людзі сабак на прывязі, курам цеста ні паставіш з-за іх. Папаўся адзін. Як бэцнула, то ажно скруціўся. Аляксейкі Стайк.
БЭРСАЦЬ незак. Блытаць, борсаць. Ні бэрсай ніці, бо канцоў ні знойдзяш. Галік Міл.
БЯГУН м. Тое ж, што і бегунок. Купіла бягуна, каб дзіця хучэй хадзіць навучыласё. Яблонка Жытл.
БЯДОВЫ прым. 1. Няшчасны, калека ад нараджэння. Цяжко, міленькая, табе з ім, бядовы ён хлопяц. І накармі з ложкі, і паднясі, і вынясі. Бялавічы Кос. 2. Няўдалы, прапойца. Бядовы гэты мужчына, гарэлка да дабра не давядзе. Ятвезь Квас. 3. Распусны. Бядовая дзеўка, сама на шыю хлопцам вешаяцца. Руда Падст.
БЯРКІ прым. Хапаткі, порсткі. Быў у мяне буланы конік. Эх, і бяркі быў ў хамуце! Заполле Кос.
БЯРЭЗНІЧОК м. памянш. Невялікі бярозавы лес. У гэтом бярэзнічку павінны расці краснагаловікі. Заполле Кос.
БЯСКОНЦА прысл. Вельмі, надта. Іван бясконца добры чалавек. Скураты Квас. Бясконца смачны пірог удаўся. Адна бяда: скарынка адстала. А як скарынка ў пірагу адстала, то тады смяюцца, што пад скарынку кот схаваўся. Альшаніца Квас.
БЯСПАЛЫ прым. Бяспальцы. Бяспалы з фронту прыйшоў, але сам навучыўся і пісаць, і ложку трымаць. Ёдчыкі Квас.
83 👁