Старонка 33
◀ / 274 ▶
БЛОШКІ мн. бат. Свінакроп. Блошкі рэдко ўбачыш, бо растуць яны па палях і ядахімікатамі іх вынішчылі. Заполле Кос. БЛЫНТАЦЦА незак. Блытацца, сноўдацца, швэндацца. Блынтаяшся пад нагамі, сядзь лепш, пасядзі. Альшаніца Квас. Пайшла па ягады, яно блынталася па лесі, а ягад добрых ні знайшла. Лазаўцы Міл. Блынтаяшся па гуліцы, як Лейзарава карова. Кушняры Падст. БЛЭНДЗІЦЬ незак., экспр. Гаварыць недарэчнае, несці лухту. Стары чалавек, а блэндзіць абы-што. Мілейкі Міл. БЛЮЗКА ж. Блузка. На свято шыю сабе новую блюзку. Альшаніца Квас. БЛЯШНЯК м. бат. Касач. Расце па канавах бляшняк, цвіце жоўтым цветом. Заполле Кос. БОБЯХ м. Плод на бульбяным кусце. Кажуць, як бобяхоў на кусце много, то пад карчом картоплёў много будзя. Альшаніца Квас. БОЖАЕ ДЗЕРАВО н. бат. Палын. Божае дзераво – від палыну. Расце кустом, ім зубы лечаць. Заполле Кос. БОЛАБАЦЕНЬ м. груб. Пустабрэх, пустаслоў. За цэлы дзень гэты болабацень так голову адурыў, ажно трашчыць. Заполле Кос. БОЛБАТКА ж. Бурбалка. Як дождж ідзе і на лужах болбаткі, то ні хутко ён перастаня. Падстарынь Падст. БОМКАЦЬ незак. экспр. Мармытаць, бурчаць. Шчо ты там бомкаяш усе? Бялавічы Кос. БОНДА ж. Жывёла, якую даюць у пасаг дачцэ. Забірай сваю бонду, бо мне німа чым яе карміць. Сенькавічы Падст. БОНДАЧКА ж. Малая булачка хлеба з рэшткаў цеста. Выбяраш цесто з дзяжы, выскрабяш добра, і з гэтаго цеста бондачку спячэш. Рацкевічы Міл. БОРУХ м. Кукса (род жаночай прычоскі). Памятаю, адзін час усе жанкі з борухамі на галаве хадзілі: мода была такая. г. Косава. БОЎТ м. рыб. Качарга, якой каламуцяць ваду і
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 274 ▶