заганяюць рыбу ў рыбалоўную снасць. Бяры боўт i лезь у рэчку, а я сачка буду трымаць. Грыўда Міл. БО'ЦІКІ мн. бат. Аканіт. Боцікі цвітуць розным цветом: іжоўтым, i сінім, i фіялетавым. Заполле Кос. БО'ЦМАН м. кулін. Бульбяны аладак, начынены мясам. Як госці ў хату, мая жонка боцманы пячэ: натто ёй боцманыўдаюцца. Альшаніца Квас. БРА'МА ж. абрад. Урачыстая арка, якая будуецца ў час вяселля. На вяселлі каля хаты маладой у варотах ставяць дзве бярозкі ці елкі i звязваюць вярхі. Гэто брама. Там маладых i дружыну віншуюць, падымаюць на ўра. Альшаніца Квас. БРОД м. 1. Сцежка, якая ў час дажджоў запаўнялася вадой, a ў пагоду высыхала. Зараз сухо, i бродом можно ісці. Жытлін Жытл. 2. Водмель. Трэба шукаць брод, каб пералезці канаву. Заполле Кос. БРО'ІЦЬ незак. экспр. Гаварыць лухту, плявузгаць. Броіш ты, чалавеча, абы-што. Што сліна да губы прынясе. Яглевічы Ягл. БРО'ХАЦЬ незак. Валтузіцца ў вадзе, плёскаць. Перастань брохаць, пырскіляцяць. Верашкі Квас. БРУСЯНЕ'ЦЬ незак. Рабіцца тугім, цвёрдым (пра вымя). Вымяў каровы брусянея, трэба медом расцерці. Альшаніца Квас. БРЫДА' ж. Мяжа, лінія, граніца, якая раздзяляе адзін участак сенакосу ад другога. Спачатку брыду адбіваюць, тады косяць. Заполле Кос. БРЫДЗЕ'ЦЬ незак. Свярбець, гаіцца. Рана на руцэ зацягнулася, але ж натто брыдзіць. Галік Міл. БРЫ'ДКАСЦЬ ж. Сорам. Яму німа брыдкасці, яму плюй у вочы, ён скажа - дождж ідзе. Заполле Кос. БРЫДО'ЦЦЕ м. ж. зневаж. Непрыгожы, няўклюдны чалавек. Нявесту здалёк прывёз. Ды такое брыдоцце! Але ж городская! Альшаніца Квас. БРЫЗГО'ТЛІВО прысл. Сыра, мокра. Туман як ападая
Дадатковыя словы
броіць, брусянець, брыдзець, брыдкасць, брызготліво
10 👁