БЕТАНЯ'РНЯ ж. Месца, дзе ладзілі вырабы з бетону. Бетанярня ў Косаві была, недалёко ад жвіроўні. Там рабілі чарапіцу, калодзезныя трубы, межавыя слупкі. г. Косава. БЗДЫ'ЧКА ж. груб. Нервовая, нястрымная жанчына. 3 гэтаю бздычкаю цяжко рабіць: усе нервы стрэпля. Ятвезь Квас. БЗГКАЦЬ незак. экспр. Зікаць, злавацца. Чаго ты бзікаяш, як аса? Яблонка Жытл. БЗЫЯ'ЦЬ незак. Звінець, гусці. Як павіднея, ужэ мухі бзыяць, не дадуць спаць. Яглевічы Ягл. БІЗУ'Н м. груб. Неслух. Сказаў свайму бізуну дрова пакалоць, а ён побегу футбол граць. Гічыцы Ягл. БІКЛА'ШКА ж. Біклага. Не забудзься наліць вады ў біклашку. Бусяж Міл. БІРУЛЬКА ж. Самаробны драўляны гузік. Бірулькі з ядлоўца рабілі, з бярэзіны. Быч Стайк. БГТКА ж. абрад. Пабітае велікоднае яйцо. Каму трапіцца мацак, то цэлую шапку біток навыбівая. Бялавічы Кос. БІЧ м. перан., груб. Гулыай. Гэты біч ано спіць i есць. Галынка Міл. БІЧАЎНГК м. 1. Пратаптаная сцежка па балоце. Шукалі дзе сушэй прайсці na балоці, гэтую пратоптаную сцежку называлi бічаўніком. Заполле Кос. 2. Паласа зямлі абапал канавы, дарогі. Німа чаго mae канавы касіць: адзін бічаўнік. Гошчава Стайк. БЛЁ'ВІНЫ толькі мн. Ваніты. Прыбяры свае блёвіны, калі дарваўся да гарэлкі. Гладышы Міл. БЛІЗНА' ж. 1. ткац. Блюзна. Пападуць дзве ніткі ў трасціні- во табе i блізна. Дубітава Міл. 2. Спосаб пасадкі бульбы. Мы картоплі на кожны адвал плуга садзім, у кожную блізну. Ёдчыкі Квас. Як добры год, то / ў блізнах картоплі парастуць, нічого, што густо. Жамадзяйкі Міл. БЛО'ТНІК м. Тое, што i б а л о т н i к. Блотнік над калясом у ровары. Альшаніца Квас
Дадатковыя словы
біклашка
8 👁