Выбачайця, дзеткі, старая я ўжэ, цяжко хату ахаяць. Аўсто Стайк. Трохі ахаяла хату, а то тыдзянь навят не падмятала. Заполле Кос.
АЦЕПНУЦЦА зак. Абшарпацца, выцепціся. Ацепся рукаў у пальце, ажно ніткі вісяць. Скураты Квас.
АЦІЦА ж. заал. Лічынка. Аціца – добрая прыманка для рыбы. Гошчава Стайк.
АЦЯРОБАК м. Кавалачак, скрылік гародніны. Трэш бульбу ці бурачок на тарцы, у руках застаецца скрылік – ацяробак. Альшаніца Квас.
АЧАЛАВЕЧЫЦЦА зак. Ажаніцца. Быў ты кавалер, нарэшці ачалавечыўся. Альба Квас.
АЧУЖАЦЦА зак. Перарваць сваяцкія адносіны. Ачужаліся цяпер, а яна ж мне траюрадная сястра. Сакоўцы Міл.
АЧЫСТКА ж. Прарэджванне (пра лес). Там, дзе раслі баравікі, ачыстка ідзе. Харошча Міл.
АШАНАВАЦЬ зак. Апанаваць, авалодаць (пра настрой, думкі, пачуцці). Ішоў ноччу праз лес, то такі ашанаваў страх. Заполле Кос. Акружыць з усіх бакоў. Дайця прайсці, ашанавалі. Ні ведаю я, калі соткі будуць даваць. Заполле Кос.
АШЛЯГНУЦЬ зак. Аслабець. Купілі карову ў Косаві. Дарогаю ашлягла так, шчо ледзве прывялі. Харошча Міл.
АШЛЯМАВАЦЬ зак. Абкінуць ніткамі край адзення. Швачка харашэ мне блюзку пашыла. І ўсе крае ашлямавала, каб ні выцяпліся. Скураты Квас.
АШМЭЛКІ толькі мн. Лахманы, рызманы. Былі прывязлі немцы гуманітарку ў Косаво, то за гэтымі ашмэлкамі душыліся, як пры канцы свету. г. Косава.
77 👁