Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
ACO'BIK м. бат. Жоўцевы грыб. Асовік, бы баравік. Але возьмяш на зуб, то доўго пляваць будзеш: горкі бы чэмяр. Заполле Кос. АСПРЭ'ЧЫЦЬ зак. Адмовіцца, адказацца. Неаспрэчвай, a кажы праўду. Хрышчонавічы Квас. АСТА'ЦЦА зак. Спазніцца. Каб хоць ні астацца ад аўтобуса. Сярадава Жытл. АСТУПО'К м. Узвышанае месца сярод балота, парослае лесам. На цэлы тыдзень ішлі касіць на болото, то на аступках буданы ставілі, начаваліўіх. Бялавічы Кос. АСУ'ШОК м. Сухі выраст у спечаным хлебе. Пасадзіш пячыся хлеб у печ, то часом вылязя асушок. Альшаніца Квас. АСЦЕКЛЯНЕ'ЦЬ зак. Знерухомець (пра вочы). Так напіўся-насвяткаваўся мой Міхась, аж вочы асцеклянелі. Юкавічы Стайк. АСЦЮКІ' мн. Тое ж, што i а с н ы. Курыца так выліняла, у адных асцюкахходзіць. Плехава Любішч. АСЫ'ПАЦЬ зак. Акучыць. Добры хлопец расце ў Міканорыка: i сабе, i мне асыпаў картоплі. Харошча Міл. АСЯНЧУ'К м. Падсвінак, які нарадзіўся восенню. Асянчука колоць будзям. Даргужы Міл. АТАПТА'ЦЬ зак. Пратаптаць. Атапчы сцежку да калодзязя. Заполле Кос. АТО'ПТВАЦЬ незак. Прытаптаць. Добра атоптвай сено, каб незацёкстажок, якдажджэ пайдуць. Стайкі Стайк. АТРУБЕ' зб. н. Вотруб'е. Я к вальцавалі пшаніцу, то на пыцель пускалі, адходы ад гэтаго - атруб'е. Заполле Кос. Атруб'е пасля вальцоўкі: імі свіней кармілі. Плехава Люб. АЎСЯ'НІСКО н. Аўсянішча. Каравы на аўсяніско пажану пасвіць. Мілейкі Міл. АХАЛАСТРЫ'ЦЬ зак. экспр. Абабраць, вынесці. Ахаластрыў гэты п'яніца зусім: усё папрапіваў, што яно можно. Размеркі Стайк. АХА'ЯЦЬ зак. Прыбраць, навесці парадах у хаце
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

acobik, аспрэчыць, аступок, асцеклянець, асыпаць, атоптваць, ахаластрыць, ахаяць, вотрубе, пяніца
9 👁
 ◀  / 274  ▶