Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
Б БА форма загаднага ладу ад дзеяслова бачыць. Ба, які вырос, хутко i бацька дагоніць. Азярцо Падст. БА'БКА ж. 1. Знахарка, ва ражбітка. Людз/ рады шукаюць ад хворобы ні толькіўдактароў, але i ў бабок. Заполле Кос. 2. бат. Трыпутнік. Бабку да ран i нарывоў прыкладаюць. Быч Стайк. Даўней бабку запарвалі, як жывот баліць. Альшаніца Квас. БАВАЛЬНГЦА ж. Баваўняныя ніткі. Воўнупа бавальніцы паткала, добрыя радзюшкі вышлі. Жамадзяйкі Міл. БАГД АНКА ж. заал. Рудая мурашка. Багданкінайбольш па грудах на балоці, чырвоненькія такія, маленькія, надто ж моцно кусаюцца. Заполле Кос. БАГО'Н м. бат. Багун. Я надто багон люблю, ён i ад кашлю памагая. Няхачава Стайк. БАГО'РЫК м рыб. Прылада з круком на канцы, з дапамогай якой выцягваюць злоўленую рыбу. Зімой з падсачыком падлёд ні падлезяш, то багорыком пад жабры рыбы задзяюць. Заполле Кос. БАДЗЯ'К м. 1. бат. Асот паля вы. Бадзяк расце ўсюды. Бялавічы Кос. 2. Toe ж, што i а л о й. Бадзяк памагая ад кашлю, але трэба, каб яму было больш чым тры годы. Заполле Кос. БАЖ АНЯ'ТЫ толькімн. '\.рэліг. Негадавыя рэлігійныя святы. Каб бажаняты ўсе святкаваць, то, мусіць, чалавек зусім ні рабіў бы, одно свята святкаваў. Хадоркі Кос. 2. Унукі. Бажаняты мае ідуць, як мак у агародзі цвіце. Сярадава Жытл. БА'ЗА ж. Частка калгаснага двара. Канюшня, хамутнік - место пад тапалямі, дзе стаялі вазы, называлі база. Заполле Кос. БА'ЙСТАР м. зневаж. Пазашлюбнае дзіця. Бачыш, байстар, а вывучыўся, вялікіначальнікстаў. Бялавічы Кос
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бабка, людзі
14 👁
 ◀  / 274  ▶