Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
кабылу прывяду." Прывёў, запраглі, то кабыла пайшла, а ён зноўдурэя. Да счапіўся на кабылу. Той Васіль:"Якоў,хай ён здохня, кабылу акалечыць." Усё, распраглі. Да бацька ўзяло за душу, начамі ні спаў. Пайшоў да таго жыда: -"Ах, e-e-e, як ты мяне наказаў, як ты мяне абідзеў, дзеці мае. Я так збіраўся на гэтаго каня."- "Ну, слухай, прывядзі ў чацвер, прадамо." Ды бацько павёў, да той жыд прадаў другому такому даверліваму Якаву. То ажно ў Клецку бацько жарэбчыка купіў, паўтара года было. Зайка Еўдакія Якаўлеўна, 1903 г. н. - Бацько наш добры быў па натуры, анёл, хоць часом i любіў крыкнуць. Біць ні біў. Ано раз мяне набіў: залезла на свінінчык ды давай па саломі з'яжджаць. Мы былі бедныя, восім душ, а зямлі чацвяртуха. А маці злосна была: i праўзака, i карбунцоў дасць, бо трэба было нас i адзець, i накарміць. A ўсяго было вобмаль. Бало, бегаям па гуліцы, прыбяжым: "Мамо, мы есці ні хочам яшчэ." - "Hi хочаця, дзеткі?" - "Не, мы яшчэ ні хочам." Пабеглі. Пабегаям, зноў прыбягаям: "Мамо, мы есці ні хочам." А самы ж хочам. I не дасць маці лустачкі хлеба, пакуль у абед усе ні збяруцца палуднаваць. Усё ашчаджала. Хлеб быў дзецям даўней як пірог. Зайка Ф. Я. - Даўней калолі перад Калядамі i ніхто пучкі ні аблізаў, бо пост. A ўжэ на Коляды ад пуза елі. Зайка Аляксандра Пятроўна, 1911 г. н. -Варыць маці капусту, укіня костачку, а перш чым на стол падаць, абярэ з тае косткі мясо, растаўчэ на дробныя шматкі - i зноў у капусту. I ўсім: каму пападзя, то пападзя, ніхто так ні еў, як зараз. Зайка Е.Я. -Л я кубельца ніхто ні меў права быць, адна гаспадыня
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяжджаць
1 👁
 ◀  / 274  ▶