Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
Даўней чэрві тоя мясо елі, a самы ні елі. Заколя паршука i цягня, каб хваціло да другіх Каляд. Зайка А. П. - То я кажу: сала напячэш - гэто ўжэ велькі гонар. Аладкоў напячэш, i сала напячэш - гэто ўжэ свято. Пірагі пяклі толькі на Вялікдзень, i то ні ўсе, бо ні было з чаго. Спячэш булачок пяць пірага, бо трэба, каб засталосё на зацерку. Зайка Ф. Я. - A калі зарэжуць на Вялікдзень цяля, то хто еў? Зайка E. Я. - Як? Усе елі. Зайка Ф. Я. - А як зарэжуць авечку? Зайка А. П. - То так, затаўкай пойдзя, а наадвал ні елі. Зайка Ф. Я. - Наш бацько харошых паршукоў калоў к Калядам. К Вялікадню цяля, авечок трымалі аж да хутароў. Бало, за тры гады ды кажуха можно шыць. Зайка Е. Я - Хавая маці кумпяка: хай на сенакос. На той кумпяк нападуць чэрві,у печ запхнуцьдотыя чэрві аж вылятаюць. Бралі ў балото тоя мясо, то аж есці ні хочацца. Даўнейшае жыццё было чарвівая Зайка Ф. Я. - Цяля ні елі чэрві, авечку тож. К Успленню зарэжаш авечку, к Дзядам. Хай сабе цяжко рабілі, кепско елі, а вясёлыя былі, песні спявалі, у небо глядзелі. А зараз легко робяць, добра ядуць, а ўсё ў землю глядзяць. Вот i разбярыся ў чалавеку
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
4 👁
 ◀  / 274  ▶