РАЗМОВЫ в. Заполле Косаўскі сельсовет. Тэкст запісаны ў 1980годзе. Зайка Фама Якаўлевіч, 1907г. н. - Прыехалі мы з бежанства ў дваццаць першом гаду, перад Сёмухаю. Усё кругом пазаростало.Ад аселіцы да лесу ўжэ беразняк у рост чалавека. Надворкі буліною пазарасталі na самыя стрэхі. Вужоў много развялося, яшчарок. Воўк сярод дня ў Тамаша Куткавого падсвінака ўкраў. Сабак не было, бо самым не было чаго есці. Пустыя прыехалі, ано самы сябе прывязлі. Каб згараць, то трэба быў конь, а нічого ні было. Пад лапату пасадзілі два кашэ картоплёў аднымі вочкамі, да яшчэ расады сястра дваюрадная дала, то капусты пасадзілі, i ўсё. Без работы ні сядзецімяш, да пашлі сено касіць. Бацько да мы двоя, ужэ добрыя подляткі былі. Аўвосянь з Амерыкі дваіх прыехалі. Раней ні маглі, бо вайна йшла. Ды тыя амерыканцы купілі двоя коней, карову, а сена не было, ды мы й прадалі ім сено, а сабе за гэтыя грошы купілі цялушачку. Да той год картоплі ўрадзілі, да капуста як ведра, грыбоў много насушылі, шчаўю загатавалі. А цялушачка тая да Каляд пабегала, прывяла бычка велькаго, а сама маленька была. Выгадавалі бычка,прадалі, i самы зарабілі, ходзячы на Бронну карчэ рваць, ды ў дваццаць трэцём годзі ў жыда ў Косаві каня купілі. Хамута ў людзей узялі, бо свайго яшчэ не было, пастронкі, плуга. А конь здаровы, сівае масці. Можно было б на заробкі такім канем ездзіць. Вывялі на загумення. А людзей назбіраласё, бо мало ў каго коні былі. Ано зачапілі плуга за землю, а ён як пачаў кідацца: то ўбакі, то назад, рады німа, ні хоча цягнуць. Васіль Наскоў, сусед, кажа: "Можа, у пары будзя хадзіць, давай я сваю
3 👁