Клалі дзяўчата ў апалушкі чаравікі i апалалі. У які бок упадзя наском чаравік,утой бокдзеўчына i замуж пойдзя. Але ж кожнай дзеўчыні хацеласё ведаць, які ж будзя мужык: добры ці ліхі. Бо кажуць: з добрым нажывесся, a з ліхім нагаруясся. Каб ведаць, які будзя, то ішлі вечаром у цёмны хлеў i руку перад сабою выстаўлялі. Я к даткнецца рука да нечаго мяккаго, цёплаго, то мужык будзя добры, ласкавы, а як на халодная нешчо наткнецца рука, то i мужык будзя нядобры. А пра харакцяр дазнаваліся так: кідалі каменьчыка ў калодзязь i слухалі ўсё: як ціхо ў воду зайдзе, то ціхі мужык будзя, спакойны, выбачлівы. А як каменьчык булькня, то бурклівы будзя. Ох, дзеткі, варажба варажбою, а як Бог дасць, так i будзя
1 👁