Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
i замуж выходзілі, а чыю не захацела - тая яшчэ ў дзеўках сядзела. A некаторыя дзяўчата булкі пяклі i клалі ў радочок. Колькі дзявок, столькі i булачок. Клалі ў радок i пускалі сабаку. Чыю булачку ўхопіць сабака, тая першая замуж пайдзе. Яшчэ рабілі калодзежа з дроў, з лучыны. Клалі пад ложок. Як прысніцца, шчо прыдзя хлопец воду браць, то гэто будзе твой суджаны. шчэ на люстэрко гадалі. У цёмной хаці, у поўнач. Ставілі люстэрко адно спераду, адно ззаду. Трэба сядзець i глядзець, каго ўгледзіш якраз у поўнач. Але ўгледзіш i як амага закрывай люстэрко, бо можа па мордзі даць. Karo ўгледзела, твой кавалер будзя. А яшчэ бралі жыто ў сарочку i поначы, каб ніхто ні бачыў, сыпалі ад калодзезя. A каладзязе былі грамадскія, з усяго грудка паілі коняй. Зробіш дарожку, бяжыш дахаты, кладзесся ў пасцель. Гэтай ноччу прыдзе воду браць i прынясе яе вам у хату суджаны. Праўда, пакуль шчо ў сне. Дзяўчата напрадуць кудзелі i ніткаю перапутваюць гуліцу. I схаваюцца дзе там у шулках, i ждуць. Хто парве нітку, той тваім кавалером будзя. Усяго-усяго маладыя навыдумляюць, цяжко мне, старой, i здумаць. Але во яшчэ. Гэто ж не палянуюцца i вынясуць на гуліцу рубля з гумна, з-пад стрэхі. Паставяць стойма: куды ўпадзя, у той бок дзеўка i замуж пойдзя. А пасля бацько дае карбунцоў, бо на место не заняслі таго рубля. Памятаю, усё хваталіся за плот. Як да пары схопіш карпанін, то замуж гэты год пойдзеш, а не да пары, то яшчэ ў дзеўках хадзіць будзяш. Смеху, віску было на ўсю гуліцу. А яшчэ баяліся, каб хлопцы не ўбачылі, бо праходу ні дадуць, смяяцца будуць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
2 👁
 ◀  / 274  ▶