там сталярны цэх быў. Хацеў на Броннай хату ставіць, а я, дурная, ні дала. Можа, там лягчэй пражылі б. А тут начальнікі рабілі, шчо ха цел i з людзьмі. Накасіў мой Іван сена на Пабежыне (балото за км 25 ад Альшаніц), на плечах з вады выносілі, сушылі, прывязлі, на вышкі закінулі. А на другі дзень падагналі калхозну машыну (Савін прадсядацялём быў) i з вышок сено забралі. Можа, тады ў Івана i першы рубец на сэрцы паявіўся. А то пашла дачка ў магазін, з дзецьмі, усім хлеба прадалі, а ёй магазіншчык сказаў:"Табе хлеба німа, твой бацько ў калхозі ні робіць". " Ой, усяго i ні раскажаш. А я ўсё жыццё ў калхозі прарабіла, граматоў назарабляла, a пенсія - курам на смех. Гэто зараз, як першу трупу далі, то трохі больш палучаю. Але што з таго? Зараз мае рукі ложкі да рота не давядуць. Дзякую Бога за дзяцей, шчо не акінулі. Г. В. Бахур, 1923Г.Н.. в. Яглевічы, Яглевіцкісельсавет. Тэкст запісаны ў верасні 2003 года. A зімой дзяўчата варожаць. На Каляду збяруцца, пайдуць у куратнік, знімуць з седала чорную курыцу, насыплюць горбачкамі жыто у адзін роўненькі радок. I пускаюць курыцу. Колькі дзяўчат, столькі гарбачок. 3 чые ўперуч пачне дзяўосці, тая першая i замуж пайдзе. Во адну пачала дзяўосці, патом другую, адышлася - пачала трэцюю. Гэдык адна за аднаею
Дадатковыя словы
дзяўбсці
2 👁