Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
ісці, бо людзі ждуць: каму пенсія дзецям, шчо бацькоў на фронці пабілі, каму пісьма, бо много тады па вярбоўцы павыязджало, да хлопцоў у армію пабралі. Бывало, мароз трашчыць, бацько мне кажушка пашыў, a калені ўсё раўно сінія з холаду. Стану, патру- патру, ды зноў пабегла. Палучу почту i бягу ў Скураты, адтуль - у Квасавічы, патом у Хрышчонавічы, i нарэсці ў Альшаніцы, дахаты. Як падумаю зара, як гэто я ўсё вытрымала? Але ж маладая была, дужая, рослая. Бачу, ужэ i хлопцы на мяне паглядаюць. I пахварсіць хацеласё, да не было ў чом. Даўней Альшаніцы не было такое закінутае сяло, як зараз: i сямігодка была, i медпункт, i сельсавет.Музыкі рабілі ў Топталавой хаці. Хлопцы з усёй акругі да нас прыходзілі. Скуратоўскія галасістыя былі, надто харашэ спявалі. Здалёк было чутно, шчо на музыкі ідуць. Я іх усіх ведала, a прыглянуўся мне Іван Лушчык, Казак, так іх называлі па-вулічнаму. I я яму глянулася. Але хітры быў мой Іван, ведаў, шчо трэба бацькоў улагодзіць. А ён, хоць малады хлопец, але столяр быў на ўсю акругу. То шпулю вытачыў, то калясо ў каваротку, то палазы ў санкі майму бацьку зрабіў, ды ўсё настае:"Выходзь за мяне замуж." Я яшчэ маладзенькая, 17 гадкоў ано, хацеласё i дзеўкаю пахадзіць. А бацько кажа:"Дурань, ідзі, зямлі німа, каб яны паземлянелі, то ніхто замуж ні возьмя. Бярэ, то ідзі, пускай жабракі на свет, хай гадуюцца." (Смяецца). Гэто бацько мяне выпер за яго, але я не шкадую, душа ў душу пражылі. Іван надто шкадаваў мяне. Праз год сын радзіўся, пасля дачка, пасля зноў сын. Трое дзяцей у нас, усіх выгадавалі. Добрыя яны ў мяне. Але ж надто рано памёр мой 1ван, Казак, як яго ўсе клікалі. Дбаў пра сям'ю, кідаўся ўсюды, каб грошай зарабіць: у калхозі ніц ні плацілі, а мы будавал іся. То на Бронну ездзіў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямю
4 👁
 ◀  / 274  ▶