Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
На гэтых хлопцаў шэпчам: "Гэто праз вас!"1 давай мы хрысціцца. Бачым, той конь тупу - тупу - i пабег да могліц, i ано агонь пайшоў. I ўсё, па той раз ніхто ні галёкнуў, ніхто на тыя могліцы i нагою ні ступіў. Ўсё рабіла з маленькае, бо маці хварэла. I прала - ано шпулі выляталі, i картоплі на дзве рукі капала за вельку, i жала, i ткала. Вайна пачалася, а мы само ў дзявок браліся. Брат старэйшы ў парцізанах быў, то бывало поўна хата іх найдзе. Бацько брату гаварыў:"Ано, сынок, чужого ні бяры нідзе, прыходзь дахаты сам i хлопцоў прыводзь, знайду, шчо паесці i з сабою аддам паследняе, каб ано цябе людзі ні клялі." Але папатрасліся, баяліся, шчо немцы расстраляюць. Але ў нас у сяле надто стараста харошы быў, Буткевіч фамілія. Сяло парцізанскае было, ля Гуты блізко, a ні аднаго чалавека ў сяле ні расстралялі, ні спалілі ні аднае хаты, стараста адстойваў людзей. Пачалі ў Германію адпраўляць маладых, то сваіх дзвюх дочок адправіў, каб чужых ні вывозілі. A ўжэ пад самы канец вайны Буткевіча забілі. A людзі шкадавалі яго: усіх ратаваў, а сам прапаў, i магілы не ведаем яго. Шкадавалі ўсе, плакалі. Брата майго пакідалі, як кончылася парцізаншчына, у міліцыі служыць. Але ён сказаў: "Чым у міліцыю, то лепш на пазіцыю." Маці мая выгадавала пяцёро дзяцей, хварэла ўсё. I пенсіі не заслужыла ў гасударства, i за сына забітаго ано за пару гадоў да смерці яе сталі даваць 12 рублёў. У 46-м я пайшла пачтальёнкаю рабіць. А почта была на краю Косава, туды, пад Старажоўшчыну. Равароў не было, пяшком хадзіла. Праўда, тады яшчэ калхозоў ні было, то сваімі коньмі часцяком у Косоў л юдзі ездзілі: то ў млын, то да дохтара. То падвозілі i мяне. I дождж, i кудаса, а трэба
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
3 👁
 ◀  / 274  ▶