доллар?" Я i вочы вытрашчыла. А ён рагоча:Самагонка!" У нас зара на гарэлцы ўсё трымаяцца. Але шчо гэто, міленькі, усё пра гарэлку да пра гарэлку? Хай яе ліхо бярэ. Бо дзе гарэлка, там дабра німа. * * * В. I. Лушчык, 1930г.н.. в. Альшаніца, Квасевіцкі сельсовет. Тэкст запісаны ў2003годзе. У майго бацькі было два старэйшых браты i сястра. Браты за багаццем пагналіся ды пабралі сабе жанок з добрым прыданым, а мой бацько ўзяў маці за красату, але бедную. За гэто браты з бацькі i пасміхаліся: "Мы пасеялі жыто на полі, а ты, Гнат, на сундуку пасеяш". Але бацько не апускаў рукі. Упраўляўся i на сваёй зямлі, i асадніку польскаму абрабляў поле, дужы надто быў. Асаднік быў нікепскі чалавек, крыўды ні чыніў: i з умалоту збожжа дасць, i картоплямі дзяліўся. Мы галодныя не раслі. Бацька любіў мяне. Старэйшы брат у мяне быў, Саша, з фронту не вярнуўся, i сястра (яшчэ двоя меншых), а бацька ўсюды мяне з сабою браў. Каня на начлег вадзіла. Як збярэмся гуртом ля кастра, як начнуць страхі расказваць, то баімся глянуць у цемень. A могліцы нідалёко былі. Памярла была дзеўка, а харошая была. Хлопцы велькія дый кажуць: "Давай паклічам, то, можа, прыйдзя." I давай гукаць: "Зінка,хадзі сюды! Зінка, хадзі сюды!"Сядзімо мы гуртом, бачым: едзе нехто на кане белом, ано тупу-тупу, тупу-тупу, але ні пазнаць хто. I гэты конь нідалёко ад нас стаў i нагою землю грабе. А мы адзін на аднаго: Бачыш?" - Бачу." - Бачыш?" - Бачу." Косы дыбом на галаве сталі
5 👁