Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
Я'ЗІК м. заал. памянш. Невялікі язь. Язік na велічыне, як плотка. Размеркі Стайк. ЯЗЫ'ЧНІЦА ж. асудж. Пляткарка. Яна такая язычніца, чаго ні было, то выдумая. Заполле Кос. ЯЗЫЧО'К м. ткац. Рухомая частка ручной церніцы. У церніцы e дзвв шчокі, a паміж імі ходзіць язычок. Пакладзеш на шчокілён, языком мнеш - i кароста адлятая. Ал ьшаніца Квас. Я'ЗВІНА ж. Ясень. Язвіна - рэдкае дзераво. Заполле Кос. ЯЛІНА' ж. Стары яловы лес. У яліне много вавёрок водзіцца. Заполле Кос. Я'МА ж. Магільная яма. У Запольі кажуць: дол трэба капаць, a ў Алыланіцах - яму. Альшаніца Квас. ЯРГІ'НЯ ж. бат. Вяргіня. Восянью яргіня ў садку аж гарыць. Галік Міл. Я'РКІ прым. Востры. Яркая коса, гострая; яна мне ад бацька засталася. Заполле Кос. ЯСЁ'НКА ж. Вясенняе жаночае паліто. Купіла нову ясёнкусабе. Мілейкі Міл. ЯСЯНЁ'ВЫ прым. Зроблены з ясеню. Каблукі на вокна ясянёвыя рабілі. Яглевічы Ягл. ЯТРЫЦЦА незак. Запаляцца, чырванець. Ятрыцца рана, ніхоча гаіцца. Заполле Кос. Я'ЧНЫ прым. Ячменны. Ячны крупнік смачны. Харошча Міл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

яркі, ясёнка
5 👁
 ◀  / 274  ▶