тэксты * * * H. К.Турчына, 1922г.н.. в. Грыўда, Мілейкаўскі сельсавет. Тэкст запісаны ў 1995 годзе. Унука цэло лето ў мяне была, a ўжэ велька. Яшчэ год ды школу скончыць. Ано папабалела душа мая. Як сцямнея, то яна на тую дзіскацеку. Вядома, маладая, хочацца. Hi застаўлю ж яе дома сядзець. I во ні сплю, жду. Але дзе ты дажджэсся! Вазьму i засну. А калі яна прыходзіць, Бог яе ведая.То я папрасіла хлопца суседскаго, пасля арміі ўжэ, добры хлопец, сур'ёзны, каб ён глядзеў за ёю, апекаваўся. Ці ж даўней так было? Бало, сонцо яшчэ высоко, а ўжэ му'зыкі е. Да якую да часоў адзінаццаці - ды ўсё, канец, павялі хлопцы дзяўчат дахаты. А сёні, каб хоць музыка люцкая, а то гэта катрынка як начне граць,то аж галава звініць. А яны пастануць у круг i ўсё кулакамі месяць, як тая каравайніца ў дзяжы. Даўней Пятровіч пакойны на гармоні як заграя, то жніво, зморысся, замучысся, а поўну гуліцу за сабою вядзе, i ўтамлення німа. А каб гэто адны дзяўчата танцавалі, то не. Колісто выдзя дзеўчына з дзеўчынаю на круг, то выжануць або разаб'юць. Дзеўчына гонар мела, каб гэто з п'яным хлопцом танцаваць, то зроду. Да й ні было п'яных хлопцоў. А то ўнучка прышла да кажа, шчо хлопцы былі п'яныя. Памятаю, Антось мой расказваў, як яны кавалерамі былі. На базар у Косаво сходзілася ўся маладзёж, з усіх сёл збіраліся. То, бывало, купяць чакушку на трох, вып'юць, то такія вясёлыя. Ідуць з Косава дахаты i ўсю дарогу пясне
Дадатковыя словы
выпюць, музыкі, пяным, пяных, пяныя, разабюць, сурёзны
6 👁