я Я'ВАР м. бат. Тое ж, што i a i р. Дзе ніжэй, дзе макрэй, то там i явар большы расце. Бялавічы Кос. ЯГА' ж. перан. Худая, высокая злая жанчына. Усякія на свеці е жанкі, але мая яга ягою, злая, як ведзьма. Заполле Кос. Я'ГАДКАж. Пучка ў пальцы. Іякя буду карову даіць: усю ягадку нажом разваліла. Альшаніца Квас. ЯГАДНГК м. Чарнічнік. Была ягады знайшла харошыя. Проз дзень зноў туды прышла - увесь ягаднік потоптаны, ні так пазбіралі, якзмясіліўсяго. Бялавічы Кос. ЯТАДЫ толькімн. бат. Чарніцы. Каліўнаскажуць, шчо пайдуць па ягады, то ўсе ведаюць, шчо гэто па чарніцы. Заполле Кос. Ягады - гэто чарніцы, а маліна - гэто маліна. Альшаніца Квас. ядкг прым. Якасны, спажыўны (пра сена). Гэты год сено ядкоя, карова па поўніцы есць, i об'ядзёў німа. Заполле Кос. ЯДЛАВЕ'Ц м. Ядловец. Ягады ядлаўца запарваюць i п'юць пры хворых нырках. Альшаніца Квас. Я Д ЛОн. Тое ж, што і г а р м у ш к а. У старых зубоўніма, то ім яно ядло есці. Квасевічы Квас. ЯДЫ'НЫ прым. Адзіны. Ядынаяўмянеўнучка,любімая. Заполле Кос. ЯЖ Ы'НА ж. бат. Тое ж, што і к у р ы н а - м а л і н а. Яжыну мало хто збірая, бо яна колючая. Усе рукі паабдзіраяш збіраючы. Бялавічы Кос. Я'ЗВА ж. перан. Пра чалавека, які любіць выказваць нездавальненне па дробязях. Гэтаяязва сваею буркатнёй надакучыла. Була Міл. ЯЗЁ'ЎКА ж. заал. Язь. Язёўка похожая на плотку, толькі ў плоткі воко чырвонае, а ў язёўкі белое. Зараз мало яе водзіцца ў ржах. Заполле Кос
Дадатковыя словы
обядзёў, пюць, ягадкаж, ядлавец, ядыны
5 👁