Старонка 25
◀ / 274 ▶
архаваць зерне, бо ўручную так не вычысціш, ні аддзеліш лепшае ад хужэйшаго. Бялавічы Кос. АРЭЙ м. бат. Тое ж, што і а і р. На Тройцу ў цэрківі, а людзі ў хатах высцілалі падлогу арэём. Як арэй схне, то надто пахня. Заполле Кос. АСЕ часц. Толькі, ажно, аж. Прыглядзеўся я, асе бачу, павярнулі да мае хаты парцізаны. Заполле Кос. АСЕКАЦЬ незак. Ссякаць зелле матыкай. Цэлы дзень асекала буракі, і канца ні відаць. Аляксейкі Стайк. АСЁН м. 1. этнагр. Кій, якім паганялі валоў. Асён на валы рабілі з ядлоўца: і моцны, і лёгкі. Заполле Кос. 2. устар. Мера даўжыні ў 3 аршыны. Зара казою мераюць поле, а даўней асном: даўжыня яго ў 3 аршыны, цяпер гэто 2 метры і 13 см. Заполле Кос. 3. этнагр. Сімвал доўгу. Старыя людзі казалі, шчо можно было ўзяць гарэлкі ў жыда напавер, пад залог будучаго ўраджаю. А сімвалом гэтаго доўга служыў асён. Так казалі: выпіў гарэлкі на 3 асны. А колькі трэба было аддаць збожжа на адзін асён, я не ведаю. Заполле Кос. АСЛАБЕЦЬ зак. Страціць прытомнасць. Аслабела наша Ніна, то ледзь адхукалі. Була Міл. АСЛАВІЦЬ зак. Зняславіць. Аславіла дачка на ўсё сяло: дзіця нагуляла. Боркі Падст. АСМАЛОК м. 1. Галавешка. Згарэлі мы ў вайну, адны асмолкі засталіся. Выбег з хаты як стаю. Бялавічы Кос. 2. незак. іран. Пра смуглага, чарнявага чалавека. Як гэтаго Кастуся і дзеўкі любяць, асмалок, чорны, як негр. Няхачава Стайк. АСНЫ толькі мн. Зачаткі пер'я. Восенню, калі куры ці гусі ліняюць, то новае пер'е вырастая з асноў. Альшаніца Квас. АСМЫЧЫНЫ толькі мн. Ачоскі. Калі на шчатках лён чэшуць, то застаюцца на дроці асмычыны. Альшаніца Квас. Асмычыны пралі і ткалі мяхі. Заполле Кос. АСОБНЕ прысл. Асобна. Жылі браты ў адной хаці, але асобне гаспадаркі вялі. Альшаніца Квас.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 274 ▶