АПЛЭ'П м. экспр. Канец, смерць. Не дажыве да вясны сват мой, аплэп яму. Альшаніца Квас. АПО'Й м. вет. Прастудная хвароба, ад якой слабеюць, дрыжаць, пухнуць ногі ў коней. Anoŭ цяжко лячыць. Руда Падст. АПО'НА ж. Веласіпедная камера. Старэйшыя людзі i зара кажуць апона, а маладыя - камера. Корачын Жытл. АПРАНУ'ЦЬ зак. экспр. Стукнуць. Ты пагавары ў мяне, вось зара як апрану, mo выпруцішся. Ятвезь Квас. АПРА'ТАЦЬ зак. 1. Прыбраць, навесці парадак. Апратала надворка, як перад Сёмухай. Хадакі Жытл. 2. Пакінуць, зысці з хаты. Табе добра, Алена, апраталі дзеўкі хату, адна за одной замуж пайшлі. Юкавічы Стайк. Апрач хату, i каб духутвайго тут не было. Ёдчыкі Квас. АПСІ'К выкл. Вокрык, якім адганяюць ката. Апсік, каб ты здох! Зноў малако з банкі хлебча. Старажоўшчына Кос. АПУ'ХЛІК м. бат. Бабка (падбярозавік). Падбярозавікі яшчэ ў нас называюць апухлікамі, як ужэ надто старыя. Альшаніца Квас. АПЫЛГЦЬ зак. Зрабіць чалавеку брыдка, асадзіць. - Людзі стаяць, а ты па головах лезяш у гэты аўтобус! -Д обра ты яго апыліла, Ганна, дала пытлі. Будзе ведаць, на чым сабака хвост носіць. Альшаніца Квас. АПЫНГЦЦА зак. Аб'явіцца там, дзе не чакаюць. Як забралі бацька ў польскую армію ў 39 годзі, то апыніўся ў Англіі. Ужэ пасля вайны аб'явіўся. Так i застаўся жыць там. Быч Стайк. АПЫНЯ'ЦЦА незак. Быць, знаходзіцца. Ён не апыняецца дома, усё na гэтых камандзіроўках. Грыўда Міл. АПЯЧЫ'СЯ зак. перан. Памыліцца. Апяклася на першом мужыку, то ніякі другі замуж мне не патрэбян. Верашкі Квас. А'РХА ж. Веялка, арфа. Былі ручныя веялкі, архай называлі. Бялавічы Кос. АРХАВА'ЦЬ незак. Веяць, арфаваць. Стараліся
Дадатковыя словы
абявіцца, абявіўся, апой, апрануць, апратаць, апыняцца, апячыся, архаваць
9 👁