Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
i ўпадзя на зямлю носком уперад, тая першая замуж пойдзя. Альшаніца Квас. 2. Правейваць. Пускалі на ветры зерня з апалушкоў, казапі, апалалі. Скураты Квас. АПАЛО'ХАЦЦА зак. Моцна каго-н., чаго-н. баяцца. Была атруцілася грыбамі, то гэдак апалохалася, шчо i ў рот не бяру грыбамі. Бялавічы Кос. АП АЛО'Х АЦЬ зак. Надоўга спалохаць. Апалохалаўнука русалкою, то да вады баіцца падыходзіць. Руда Падст. АПА'РЫ прысл. кулін. У выразе: на апары. Спосаб прыгатавання цеста для пірага, калі спачатку запарваецца мука параным малаком ці варам.Язаўсёдыпірогнаапары пяку: доўго ні чарсцвея i пахучы. Заполле Кос. АПА'ТРЫЦЬ зак. Прыбраць да рук, падпарадкаваць. Бачыш, як хутко апатрыла. Хітрая дзеўка, чуя, што грошыў кавалера водзяцца. Альшаніца Кос. АПЕ'НЬКА ВО'ЎЧАЯ ж. бат. Апенька несапраўдная, цагельна-чырвоная. Апенькі я баюся збіраць, баюся назбіраць апенек воўчых. Альшаніца Квас. АПЕ'ЧОК м. Невялікая ніша ў печы, пячурка. Апечоку пячэ, там клалі сушыцца рукавіцы. Хадакі Жытл. АПЕ'ЧАНЫ дзеепр. Абсмажаны цалкам. Да вяселля кумпякі цестом абмажаш i ў добра выпаленую печку. Лепшай закускі, якапечаныя кумпякі, німа. Альшаніца Квас. АПІВО'Ш, АПІВО'ША, АПІВО ШЫНА м i ж пагард. П'яніца.Тынечалавек,ты-апівош. Бялавічы Кос.Апівошы гэтыя цэлы дзень таўкуцца каля магазіна. Стайкі Стайк. Апівошына рабіць нехоча, адноўкрасці, прадаць i напіцца. Галынка Міл. АПІРА'ЧКА ж. Лыжная палка. Яшчэ хлапчанём быў, як бацько зрабіўлыжы мне, моцныя, ясянёвыя, i да іх апірачкі, лёгкія, лясковыя. Заполле Кос. АПЛАВІ'НЫ мн. Прыстасаванне з тонкіх жэрдачак, якое значна пашырае воз, сані. Бало, едзяшзімою па сено, аплавіны бярэш. Раскладзеш на ўсе сані, як гуру вязеш. Заполле Кос
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

апалохацца, апатрыць, апівоша, апірачка, воўчая, пяніца
13 👁
 ◀  / 274  ▶