будзя, месяц акружаны. Скураты Квас. Цяпло станя i снег пойдзя, бо месяц акружаны. Хадоркі Кос. АЛЁС м. Гразкае багністае месца, парослае чэзлым хмызняком. Уалёсіяно вужы вадзіліся. Плехава Любішч. АЛЬБЫ' часц. Абы, толькі, толькі б. Яму альбы ехаць, хоць на калу. Даргужы Міл. Ідзі сабе, дачушка, замуж, альбы добры хлопяц быў. Галік Міл. АЛЬФАБЭ'Т м. зневаж. Непісьменны, неразвіты чалавек. I гэты альфабэт, казалі, брыгадзіром у калхозі быў. Заполле Кос. АЛЬШЫНА' ж. Стары альховы лес. За сялом нізкавато, то адна альшына расце. Бялавічы Кос. АМБА'Л м. груб. Здаравенны, дужы, але лянівы мужчына. Здоровы амбал, табе яно шпалы насіць. Боркі Падст. АМЕРЫКА'НКАж. Дачка чалавека,які ездзіўу Амерыку на заработкі. Уладзё, бач, амерыканку замуж узяў, адных даляроў капу прынясла да зямлі палавінку. Квасевічы Квас. АМЕ'ЦІ толькі мн. Дробная саломка, каласкі, якія застаюцца ад змалочанага збожжа; амецце. Прыграбі амеці, то карові цэбра паставім. Гошчава Стайк. АМЯЛА' ж. бат. Амяла. Амяла расце на многіх дрэвах. Ведаю, што сосновая амяла помогая ад сэрца. Заполле Кос. АНАЛЬФАБЭ'Т м. Тое ж, што і а л ь ф а б э т.1 вучыўся ты ў школі, але нічому ні навучыўся, анальфабэтом вышоў. Квасевічы Квас. АНДЫЛЯ'ЦЫЯ ж. Завіўка (пра вал асы). Старыя людзі не кажуць завіўка, a андыляцыя. Міхнавічы Стайк. AHO' часц. Тол ькі. Ано была адна дачка ў мяне, як вока ў ілбе, i тая за свет замуж пашла. Заполле Кос. АНЧУ'ТКА м. i ж. Нячысцік, сатана. Не чалавек ты, а анчутка. Заполле Кос. АПАЛА'ЦЬ незак. 1. Кідаць. Варажылі на Коляды так. Клалі ў апалушкі дзяўчата чаравікі i апалалі. Чый паляціць
Дадатковыя словы
амерыканкаж, апалаць
16 👁