Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
УЦІСКА'ЦЬ нвзак. Прыціскаць. Уціскаюць рублём сено на возі. Заполле Кос. УЦЯ'ЦЬ зак. 3 цяжкасцю разрубаць, парэзаць. Ледзьве ўцяла гэто палено: вядома, граб. Заполле Кос. Эх, дуб, дубіна, ды ні ўцяці яе. Хорошая мая мілка, ды ні ўзяці яе. Заполле Кос. УЧА'ДЗЕЦЬ зак. 1. Учадзець. Hi закрывай комінаўпечы, а то ўчадзяям. Стайкі Стайк. 2. перан. Захмялець. Учадзяў адгарэлкі, галава баліць. Стайкі Стайк. УЧО'РЫ прысл. Учора. Учоры ў Косово ездзіў. Грыўда Міл. У'ШЛЫ прым. Кемлівы, здагадлівы. Ён хлопяц ушлы, яму пальца ў pom ні кладзі. Заполле Кос. УШЛЯГАВА'ЦЬ зак. Нарабіць сцежак, слядоў. Ушлягавалі траву гэдык, шчо касіць ні будзя чаго: адны сцежкі. Заполле Кос. Буракі калхозныя за жытом растуць, то так ушлягавалі moe жыто, валочачы буракі, ажно страшно глядзець. Була Міл. УШПІЛГЦЬ зак. экспр. Утнуць. Бывае, якушпіліць авадзень, то ажно пухір выскачыць. Альшаніца Квас. УШТЭ'ЛІЦЬ зак. Знянацку стукнуць, пацягнуць. Забралася мая каза i грызеўшчэпа, а я падкралася ды якуштэлю, ажно падскочыла тая каза. Гошчава Стайк. УШЧАПГЦЬ зак. Прышчапіць. Бацько дзічкі ўшчапіў, нівядомаякія дуле будуць. Падстарынь Падст. УШЧЭ'П м. Прышчэпленае садовае дрэва; саджанец. Восянню ўшчэпоў насадзім каля новайхаты. Гічыцы Ягл. У Я'БЛЫКІ у знач. прым. Сівой масці з цёмнымі кругл ымі плямамі. Конь у яблыкі. Заполле Кос. УЯ'ДА ж. Прыдзіра. Ох, i ўяда мая свякроў, нічым ёй ні дагодзіш. Заполле Кос
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дўбіна, уцяць, уціскаць, ушлягаваць, уштэліць, ушчэп, уяда
5 👁
 ◀  / 274  ▶