Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
выйсці замуж, ажаніцца. Ускочыла, як у агонь, i дзе мае вочы былі. Гошчава Стайк. У'СЦІ толькімн. Жарало (y печы). Гэдыкікаравай вырос, ажно ўсціразбіралі, каб дастаць. Заполле Кос. УСЦГЛКА ж. шав. Вусцілка ў абутку. Усцілкі на зіму трэба выразаць з аўчыны. Сакоўцы Міл. УСЫ'ПКА ж. Насыпка на падушку. Зрабіла б падушку, алеўсыпкі німа з чаго пашыць. Стайкі Стайк. УСЯЛЯ'К прысл. Па-рознаму, усяк. Усяляк цябе ганіў, самымігадкімі словамі. Бялавічы Кос. УТАМЛЕ'ННЕ н. Стома. Такояўтамленне напало, ледва ногі да ложка давалакла. Альшаніца Квас. УТО'РЫ толькі мн. Паз у ніжняй частцы драўлянай пасудзіны; утора. Бочка знізугніе, уторы дно ні трымаюць. Заполле Кос. УТО'ЧКІ мн. буд. Кароткае бервяно, якім даточваюць другое, каб хапіла ад вугла да вугла. Хата на адных уточках пабудавана, бо цяжко было дастаць дзераво пасля вайны. Альшаніца Квас. УТРАВЯНЕ'ЦЬ зак. Зарасці травой, пустазеллем. За год, шчо не гаралі, уся зямля утравянела, як хто пасеяў тую траву. Яглевічы Ягл. УТРАПА'ЦЬ зак. экспр. З'есці. Утрапаў булку хлеба з салом ікажа, шчо голодны. Яглевічы Ягл. УТРАТОК м. Страта. Карова прапала ў суседа: гэто зараз вялікі ўтраток. Аўсто Стайк. Німа статку, німа ўтратку. Альшаніца Квас. УТРУБГЦЬ зак. Toe ж, што і ў т р а п а ц ь. Цэлупятэльню камяка ўтрубіў. Альшаніца Квас. УХАЙДО'КАЦЬ зак. экспр. Сапсаваць, паламаць, знішчыць. За лето ўнукі нового ровара ўхайдокалі. Харошча Міл. У'ХНАЛЬ м. Спецыяльныя цвікі для прымацавання падкоў каню. Зараз ухналёў ні купіш у магазіні, каваль куе. Квасевічы Квас
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесці, усыпка, утамленне, уточкі, утравянець, утрапаць, ухайдокаць, ухналь
12 👁
 ◀  / 274  ▶