Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
ф ФАЕ'РКА ж. 1. Кружкі ў газавай пліце. У мяне вялікая пліта, на чатэрыфаеркі. Яглевічы Ягл. 2. Кружкі ў чугуннай пліце. Пліты да печы робяць на дзве фаеркі. Яглевічы Ягл. ФА'ЙНЫ прым. Добры, прыгожы. Файны хлопяц, ніц ні скажаш. Заполле Кос. ФАЛЬШ м. Хіба, недасканаласць. Добры хлопяц, адна фальш - заікаяцца. Бялавічы Кос. ФА'НДЫ мн. Фалды. Дзвцям сукянкі з фандамі шыюць. Панкі Люб. ФА'ЛЕЦ м. тэхн. Выемка, паз.Даўней, як рабілі каробку да дзвярэй, акон, то выбіралі фалец. Альшаніца Квас. ФАЛЬШЫ'ВЫ прым. Няшчыры, двудушны. Сцяпан чалавек фальшывы, яму верыць ні трэба. Хрышчонавічы Квас. ФАНАБЭ'РЫ толькі мн. Пыха, ганарыстасць. Пакінь свае фанабэры, бо яны нікому ні трэба. Заполле Кос. ФАРЦІКУЛЬЦЯ'ПНЫ прым. іран. Кемлівы, здагадлівы. Ты не фарцікульцяпны, да цябе цяжко ўсё даходзіць. Заполле Кос. ФАЦЭТНА прысл. Хораша, ладна. Фацэтна на табе сядзіць сукенка, т ыўёй бы пані. Альшаніца Квас. ФІЛЁ'НЧАТЫ прым. Фігурысты, узорчаты. У нас ні простыя дзверы, a філёнчатыя. Заполле Кос. ФІЛІТО'ВЫ прым. Фіялетавы. Філітовы коляр кожнаму да твару: i старому, i маладому. Альшаніца Квас. ФЛЮ'НДРА ж. груб. Несур'ёзная, лёгкіх паводзін жанчына. I калігэта флюндра паразумнея. Ятвезь Квас. ФУГАНУ'ЦЬ зак. экспр. Прагнаць, выкінуць. Зайшоў Андрэйко п'яны, блэндзіць альбы-што - узяў i фугануў з хаты. Заполле Кос. ФЫ'РКНУЦЬ зак. Вылецець, узляцець хутка, з шумам. Сабака забег у куратнік, то куры яно фыркнулі. Гошчава Стайк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

несурёзная, пяны, фаерка, фанды, фугануць, фыркнуць
4 👁
 ◀  / 274  ▶