Старонка 23
◀ / 274 ▶
і ўпадзя на зямлю наском уперад, тая першая замуж пойдзя. Альшаніца Квас. 2. Правейваць. Пускалі на ветры зерня з апалушкоў, казалі, апалалі. Скураты Квас. АПАЛОХАЦЦА зак. Моцна каго-н., чаго-н. баяцца. Была атруцілася грыбамі, то гэдак апалохалася, шчо і ў рот не бяру грыбамі. Бялавічы Кос. АПАЛОХАЦЬ зак. Надоўга спалохаць. Апалохала ўнука русалкаю, то да вады баіцца падыходзіць. Руда Падст. АПАРЫ прысл. кулін. У выразе: на апары. Спосаб прыгатавання цеста для пірага, калі спачатку запарваецца мука параным малаком ці варам. Я заўсёды пірог на апары пяку: доўго ні чарсцвея і пахучы. Заполле Кос. АПАТРЫЦЬ зак. Прыбраць да рук, падпарадкаваць. Бачыш, як хутко апатрыла. Хітрая дзеўка, чуя, што грошы ў кавалера водзяцца. Альшаніца Кос. АПЕНЬКА ВОЎЧАЯ ж. бат. Апенька несапраўдная, цагельна-чырвоная. Апенькі я баюся збіраць, баюся назбіраць апенек воўчых. Альшаніца Квас. АПЕЧОК м. Невялікая ніша ў печы, пячурка. Апечок у пячэ, там клалі сушыцца рукавіцы. Хадакі Жытл. АПЕЧАНЫ дзеепр. Абсмажаны цалкам. Да вяселля кумпякі цестом абмажаш і ў добра выпаленую печку. Лепшай закускі, як апечаныя кумпякі, німа. Альшаніца Квас. АПІВОШ, АПІВОША, АПІВОШЫНА м і ж пагард. П'яніца. Ты не чалавек, ты – апівош. Бялавічы Кос. Апівошы гэтыя цэлы дзень таўкуцца каля магазіна. Стайкі Стайк. Апівошына рабіць не хоча, адно ўкрасці, прадаць і напіцца. Галынка Міл. АПІРАЧКА ж. Лыжная палка. Яшчэ хлапчанём быў, як бацько зрабіў лыжы мне, моцныя, ясянёвыя, і да іх апірачкі, лёгкія, лясковыя. Заполле Кос. АПЛАВІНЫ мн. Прыстасаванне з тонкіх жэрдачак, якое значна пашырае воз, сані. Бало, едзяш зімою па сено, аплавіны бярэш. Раскладзеш на ўсе сані, як гуру вязеш. Заполле Кос.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 274 ▶