Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
СП АСКУ'ДЗІЦЬ зсж. Абы-як выканаць работу. Незгараў, a спаскудзіў агарода, увесь гной наверху. Лазаўцы Міл. СПЕ'РЦІСЯ зак. Сабрацца ў адным месцы (пра ваду). Пасля дажджу вада так сперлася, ажно поверх асфальту пабегла. Боркі Падст. СПГЦА ж. заал. Невялікі шчупак. Спіца - малады шчупак. Корачын Жытл. СПЛАКАЦЦА зак. Плакаць да знямогі. Сплакалася мая ўнучка, ажхліпая: двойку палучылаў школі. Мілейкі Міл. СПЛАХЕЦЬ зак. безас. Дрэнна сябе адчуць. Якубачыла невестку: малая, пуцата - ажно сплахело. Заполле Кос. СПЛЯНДРАВА'ЦЬ зак. Toe ж, што і с п а л а с а в а ц ь. Спляндравалі каравы ўсе картоплі, а пастух сабе лёг ды спіць. Була Міл. СПЛЯНТАВАЦЬ зак. Падрыхтаваць аблогу пад пасеў ачысціць ад камення, карчы павырываць. У лесізнайшоў палянку, сплянтаваў, на весну ячмень пасею. Альшаніца Квас. СПО'ДНЯЕ н. Бялізна. Сподняе было кужольнае, мяккае. Була Міл. СПО'КУЙ м. Спакой. Дай мне, чалавеча, спокуй, не дуры галавы. Міхнавічы Стайк. СПО'ЛКА ж. Суполка. У гурце ўсё бывая, i крыкі, i смех. Нездарма ў нас кажуць: "Сполка - колка". Заполле Кос. СПО'МНЩЬ зак. Згадаць, успомніць. Спомніла, шчо газ ні выключыла, да бягом дахаты. Бусяж Міл. СПОР м. бат. Тое ж, што i с м я ц ю х. Зара спору ўжыці німа, вывялі, а даўней много было. Няхачава Стайк. СПО'РНЫ прым. Удалы (пра хлеб). Спяклахлеб. А гэдыкі спорны! Альшаніца Квас. СПРАГЧЫ'СЯ зак. 1. перан. Змовіцца, згаварыцца. Бач, як спрагліся, цэлымі начамі яблыкі тралююць з колхозного саду. Як родныя сталі, забыліся i на сварку. Быч Стайк. 2. Памерці. Каб ты спрогся, каб na табе вячэру з'елі, як ты мне пад пазур залез! Альшаніца Квас
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

аскудзіць, зелі, сперціся, спляндраваць, спомнщь, спрагчыся
4 👁
 ◀  / 274  ▶