Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
СПРО'НЖКА ж. Спражка. У яго на папрузі спронжка военная, блішчастая. Падстарынь Падст. СПРЫ'НДЗІЦЦА зак. груб. Згінуць, прапасці. Як паехаў на цаліну, то недзі там i спрындзіўся. Бялавічы Кос. СПРЫНЖЫНО'ЎКАж. Культыватар. Паглядзі,якАнтось выпытляваў поле спрынжыноўкай. Размеркі Стайк. СПРЫХО'ДУ прысл. 3 краю, бліжэй да выхаду. Спрыходу, бывае, ягады лепшыя, чым у сярэдзіне ягадніка. Верашкі Квас. СПРЭЦЬ зак. 1. Сапрэць, згніць. Спрэло знізу сено без падка. Рацкевічы Міл. Спрэя гэто дабро, нікому яно ні трэба. Галік Міл. СПУСКАЦЬ незак. Выпадаць, мяняць (пра зубы). Карова зубы спуская, бо маладая. Руда Падст. СПУ'СКЛІВО прысл. Адхоніста, паката, спадзіста. Дзеці на лыжах з горкі любяць з'язджаць. Бало, усё мы шукал i, каб спускліво было. Заполле Кос. СПУСТ м. 1. стал. Фуганак. Спуст доўгі, ім дошкі падганяюць одна да аднае. Сакоўцы Міл. 2. Жолаб, па якім цячэ i падае вада на кола. Па спусце бяжыць спертая вада i падая на кола. г. Косава. СПУШЫЦЬ зак. безас. Уздуць. Грушэй наеўся, ажно спушыло. Гладышы Міл. СРА'КА ж. 1. Ніжняя частка збанка. Пабілі збанка, яно срока засталася. 2. Частка снапа ніжэй ад перавясла. Снапа ставіш на землю сракай. Альшаніца Квас. ССА'ДЗЕЦЬ незак. Шчымець. Абдзёр руку, надто раны ссадзяюць. Гошчава Стайк. ССЕ'ДЗЕЦЬ зак. Адсядзець. Сседзяў ногу, не ступлю. Сакоўцы Міл. ССЕ'КЧЫ зак. экспр. Набіць, адлупцаваць. Полезла ў чужы агарод, то маці ссекла на горкае яблыко. Вось як нас вучылі! Сенькавічы Падст. ССЯКНУ'ЦЦА зак. Навярэдзіць (пра пазваночнік). Падняў мех з картоплямі да ссякнуўся, баліць спіна
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зязджаць, спрындзіцца, спрынжыноўкаж, ссадзець, сседзець, ссекчы, ссякнуцца
2 👁
 ◀  / 274  ▶