Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
бу Васіль прывёз? Заполле Кос. СО'ЛКА ж. Расол. Добра з пахмелля солкі агурэчнай папіць. Альшаніца Квас. СОН м. бат. Прастрэл. Сон - вясенняя трава, хлопцы ўсё дзяўчатам рвуць. Бялавічы Кос. СО'ПЕЛb м. перан. Toe ж, што i с а п л я к. Соплі ca стрэх звісаюць: вясна блізко. Падстарынь Падст. CO'TKI мн. Палетак, які падзялілі між жыхарамі вёскі пад бульбу. Гэты год соткі далі на Струшчоўшчыні. Заполле Кос. СО'ЎБА ж. Toe ж, што i с о й б а. Хто з багром, хто з насосом, a соўба з доўгім носом. Альшаніца Квас. СО'ШКА ж. Акучнік. Сошкаю абгорваюць картоплі. Рацкевічы Міл. СПАДНЯ'К м. Ніжні камень у жорнах. Першы камень ад подуўжорнах - спадняк. Квасевічы Квас. СПАКАЙНЕ'Й прысл. Больш спакойна. Пайшла на пенсію, то спокойней стало. Зялёны Бор Стайк. СПАНГЦАж. Спадніца. Дастала спаніцудзявочую сваю, каб пахваліцца, a яеўсю моль пабіў. Квасевічы Квас. СПАРНЯ'К м. бат. Toe ж, што i с м я ц ю х. Спарняку много ў жыці, трэба прасіць у каго другого насення. Заполле Кос. СПАРО'ЦЦА зак. Рана прачнуцца, устаць з пасцелі. Чаго вы спароліся рано, кладзецяся яшчэ спаць. Заполле Кос. СПАРО'ЦЬ зак. Рана разбудзіць, падняць. Бало, спора маці, яшчэ цёмно, якжанем каровы. Заполле Кос. СПАРЫЖАВА'ЦЬ зак. Паралізаваць. Суседку нашу спарыжавало, ужэ трэйці год ляжыць, ні папраўляяцца. Аўсто Стайк. СПАРЫ'НКАж. бат. Тоеж, што i с м я ц ю х.Якзавядзецца спарынка, то бяда. Куляшы Міл. СПАС м. Ратунак. Спасу ад гэтых п'яніц німа, яно дай грошы ды дай. Бараны Ягл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

cotki, пяніц, солка, сопелb, спакайней, спароцца, спароць, спарыжаваць, спарынкаж
2 👁
 ◀  / 274  ▶