Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
папала, есці німожно. Альшаніца Квас. Смердзюха - кузака такая смярдзючая. Харошча Міл. СМУТА ж. Нізкае месца ў полі; лугавіна. У смузі ўсе картоплі вымаклі, німа шчо капаць, Заполле Кос. СМУЖА'РНІК м. Так называлі чалавека, які карыстаўся полем у нізіне. Поле твае ў нізкім месці, у смузі, значыць, ты смужарнік. Аляксейкі Стайк. СМЫ'КАЦЦА незак. Валачыцца, бадзяцца. Не смыкайся пад нагамі, садзіся за ўрокі. Кушняры Падст. Чаго ты смыкаяшся па хатах цэлы дзень? Сядзі дома! Быч Стайк. СМЫ'КАЦЬ незак. 1. Цягнуць нітку з кудзелі. Пучкамі кудзелю з поцясі смыкаяш ды смыкаяш. Альшаніца Квас. 2. Насіць, валачыць. Смыкаю патрохі грыбы, i насалю на зіму, i насушу. Заполле Кос. СМЫРО'Д м. 1. Непрыемны пах, смурод. Торфом печку палю, адзін смырод у хаці. Азярцо Падст. 2. пагардл. Малады гадамі, недаростак. Ты яшчэ смырод вучыць вялікіх. Заполле Кос. СМЯЦЮ'Х м. 1. бат. Чорнае вялікае зерне ў коласе жыта, пшаніцы, аўса; спарыння. Прасейжыто, босмяцюхоў много. Заполле Кос. 2. пагардл. Малы ростам юнак. Гэты смяцюх гэдыкаго кавалера з сябе строіць, не падыходзь. Заполле Кос. СНО'ЎНІЦА ж. ткац. Прыстасаванне для снавання кроснаў. Ад порога да покуцізаймала сноўніца. Альба Квас. СНГТКА ж. бат. Сныць. Снітка цвіце белым. Лісты сніткі запарваюць i п'юць ад рэўматызма, ад разжыжэння крыві. Бялавічы Кос. СНЯГО'ЎЦЫ мн. Жаночы зімовы абутак. Снягоўцы некалі ў модзі былі. Хварсухі ўмудраліся ўстаўляць у сярэдзіну снягоўцоў старыя туфлі, каб вышэй ростам стаць. Альшаніца Квас. СНЯКАЦЬ незак. 3 шумам ачышчаць нос ад слізі. Нос заклало, не магудыхаць, / снякаць недае. Любішчыцы Люб. СО'ЙБА ж. груб. Насатая жанчына. І адкуль такую сой
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пюць, смыкацца, смыкаць, сойба
7 👁
 ◀  / 274  ▶