Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
бісты хлопяц, яшчэ здалёк у пояс кланяяцца начальніку. Сярадава Жытл. СЛУ'ЖЫЦЦА незак. царк. Правіцца (пра набажэнства). У цэрківі абедня служыццо. Була Міл. СЛУХА'ЎКІ толькі мн. Медыцынскі інструмент з рэзанатарам для выслухоўвання сэрца i лёгкіх. Панашаму слухаўкі, фонендоскоп na- навучнаму. Заполле Кос. СЛЮЗЬ ж. Слізь. Камень у стаячай вадзе цвіце, пакрываяцца зеленоватой слюзью. Заполле Кос. СМАГАДЗЕ'ЦЬ незак. 1. Умела, хутка прасці кудзелю. От хутка смагадзіць, як пацягне, як пацягне нітку, спрытная ты дзеўка. Альшаніца Квас. 2. aсудж. Курыць. Смагадзіш i смагадзіш сваю табаку, поўна хата дыму. Заполле Кос. СМАЖО'НІКІ мн. кулін. Смажаная бульба. Смажонікі тады смачныя, калі гатаваліся ў гарачай печы. Бялавічы Кос. СМАКТУ711К1 мн. Тое ж, што і л а н д р ы н к і. Доўгія цукеркіна кіёчку - смактулікі. Альшаніца Квас. СМАЛЬНЯ'К м. Смаляк. Смальнякоў нарубай, бо німа чым у печцы падпаліць. Заполле Кос. СМАЛЯНЫ' прым. Напоўнены смалою (пра яйцо, якім карысталіся ў час велікодных гульняў). Смалянэе яйцо як згледзяць, то кухталёў добрых дадуць за падман. Заполле Кос. СМАЛЯ'НКАж. Фальшывы велікодны мацак. Смолянку рабілі так. Голкаю пратыкалідзірачкуўяйцэ. Высмоктвалі ўсё адтуль i залівалі гарачай вадкай смалою. Смала застывала, шкаралюпа станавілася моцнаю, простым яйцом гэтаго мацака не паб'еш. Заполле Кос. СМАРКУ'ХА ж. бат. Чырвоная прыбалатуха. Мало хто смаркухі бярэ, a яны такія салодкія, смачныя. Заполле Кос. Смаркуха зверхуўсяў слюзі. Альшаніца Квас. СМЕРДЗЮХА'ж. І.зоол. Лясны клоп. Смердзюхаўягады
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пабеш, служыцца, смагадзець, смалянкаж, смердзюхаж
12 👁
 ◀  / 274  ▶