Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
што есці сабе шкадуя. г. Косава СКУПНУ'ЦЦА зак. Трохі пакупацца. Такая гарачыня, скупнуцца ні мяшало б. Падстарынь Падст. СЛА'БКО прысл. Свабодна, не туга. Слабко вяроўкі нацягнуў: сено выядзя з-пад рубля. Заполле Кос. СЛАБО'ДНО прысл. Свабодна, прасторна, вольна. Сёні будні дзень, то i ў аўтобусе было слабодно. Любішчыцы Люб. СЛАБО'ДНЫ прым. Вольны, не заняты працай. Узаўтры я слабодны, то дрова парэжам табе. Яглевічы Ягл. СЛАТА' ж. перан. Надаедлівы чалавек. Яго надаедлівасць параўноўваецца з надаядлівасцю насякомых. Не лезь слатоюў вочы. Заполле Кос. СЛ ЕДЗЬ м. Селядзец. Смачныя следзіў магазін прывязлі. Сенькавічы Падст. СЛЕПЯНДЗЯ', СЛЯПЕНДЗЯ м. i ж. абразл. Чалавек слабы на зрок. Слепяндзя, пратры вочы, во твая карова, у хлявеўжэ стаіць. Квасевічы Квас. Сляпендзя, сляпендзя, а грошы добра бачыць. Стайкі Стайк. СЛІЖ м. заал. Галец. Сліж подобны на в'юна, рыбка невялікая, без касцей, адзін пазваночнік. Альшаніца Квас. СЛГЖКА ж. Свежына, якую даюць сваякам або суседзям. Во сліжку, цётку, прынясла вам: трохі сала, рабрынку. Яглевічы Ягл. СЛІЗЕ'ЦЬ незак. Не гаіцца, ятрыцца (пра рану). Не гоіцца рана, усё слізіць. Заполле Кос. СЛІ'ЎКА ж. бат. Сліва. Ад сліўкі надто много пасынкоў: кожны год трэба вырубваць. Заполле Кос. СЛОЙ м. Слоік. Цяпер агуркі ў слоі закрываюць, a даўней у бочачках салілі. Бялавічы Кос. СЛОН м. Услон. Уздоўж сцен даўней у кожнай хаці слоны стаялі. Верашкі Квас. СЛО'НЧЫК м. Зэдлік. Як ішлі даіць карову, то бралі з сабой слончык. Скураты Квас. СЛУЖБГСТЫ прым. Які любіць выслужыцца. Служ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вюна, слізець, сліўка
3 👁
 ◀  / 274  ▶