Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
выніку чаго лёгкія каласкі, саломка збіраюцца зверху. Падбіваяш рэшато з рукі на руку, смецце скружваяш. Альшаніца Квас. СКРУЖО'ЎВАЦЬ незак. Toe ж, што і с к р у ж в а ц ь. Бало, скружоўваям у рэшаці збожжа. Альшаніца Квас. СКРУ'ЖЫЦЬ зак. Ачысціць зерне пры дапамозе рэшата. Скружым, скружым рэшатом жыто, павыкідаям смецця, a чысценькім жытом сеям. Хадоркі Кос. СКРУЦІ'ЦЦАзок.І.осудж.Уступіцьуінтымныяадносіны з кім-н. Скруцілася дзеўка зусім, дзіця кінула бацькам, а самаў блуд кінулася. Альба Квас. 2. Упасці ў шаленства (пра жывёл). Сабака скруціўся, трэба застрэліць. Альшаніца Квас. 3. экспр. Страціць прытомнасць. Біліся, то як даў гашчоўцу па галаве, той i скруціўся. Размеркі Стайк. 4. Страціць арыенцір. Скруцілася, шукаючы гачку. Альшаніца Квас. СКРЫГІТА'ЦЬ незак. Toe ж, што i p у я ц ь (пра свіней). Толькіж даўгэтым свіням, a яны зноў скрыгічуць. Бялавічы Кос. СКРЫ'НЯ ж. Ніжняя частка драўлянага зруба ў студні. Дуўней у дзеравяных калодзежах рабілі скрыню на дно, каб калодзязь незабіваўся муллю. Альшаніца Квас. СКРЫПУ'Н м. бат. Скрыпень вузкалісты. У каго гастрыт, то заварваюць лісты скрыпеню i п'юць, як чай. Заполле Кос. СКУДЗЕ'ЛЬНІЦА ж. Пралля, якая ca сваёй кудзеляй прыходзіць да сябровак. А во i наша Настачка, наша скудзельніца ідзе. Альшаніца Квас. СКУЛЬ прысл. Адкуль. Усе дзяўчата добрыя, скуль кепскія жонкі бяруцца. Жытлін Жытл. СКУЛЯ'ЧКА ж. Скула. Каб табе скулячка на язык села, як ты мяне ў сплетніўцягнула. Гошчава Стайк. СКУПЯНДЗЯ' м. i ж. Скупы чалавек; скупянда. Максім гэдыкі скупяндзя, хоць разводзься: кожную копейку лічыць. Грыўда Міл. На старасці свякроў стала гэдака скупяндзя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пюць, скружоўваць, скружыць, скруціццазок, скрыгітаць, скрыня, скрыпун
4 👁
 ◀  / 274  ▶