бісты хлопяц, яшчэ здалёк у пояс кланяяцца начальніку. Сярадава Жытл.
СЛУЖЫЦЦА незак. царк. Правіцца (пра набажэнства). У цэрківі абедня служыцца. Була Міл.
СЛУХАЎКІ толькі мн. Медыцынскі інструмент з рэзанатарам для выслухоўвання сэрца і лёгкіх. Панашаму слухаўкі, фанендаскоп па- навучнаму. Заполле Кос.
СЛЮЗЬ ж. Слізь. Камень у стаячай вадзе цвіце, пакрываяцца зеленаватай слюзью. Заполле Кос.
СМАГАДЗЕЦЬ незак. Умела, хутка прасці кудзелю. От хутка смагадзіць, як пацягне, як пацягне нітку, спрытная ты дзеўка. Альшаніца Квас. асудж. Курыць. Смагадзіш і смагадзіш сваю табаку, поўна хата дыму. Заполле Кос.
СМАЖОНІКІ мн. кулін. Смажаная бульба. Смажонікі тады смачныя, калі гаталіся ў гарачай печы. Бялавічы Кос.
СМАКТУЛІКІ мн. Тое ж, што і ландрынкі. Доўгія цукеркі на кіёчку – смактулікі. Альшаніца Квас.
СМАЛЬНЯК м. Смаляк. Смальнякоў нарубай, бо німа чым у печцы падпаліць. Заполле Кос.
СМАЛЯНЫ прым. Напоўнены смалою (пра яйцо, якім карысталіся ў час велікодных гульняў). Смалянэе яйцо як згледзяць, то кухталёў добрых дадуць за падман. Заполле Кос.
СМАЛЯНКА ж. Фальшывы велікодны мацак. Смалянку рабілі так. Голкаю пратыкалі дзірачку ў яйцэ. Высмоктвалі ўсё адтуль і залівалі гарачай вадкай смалою. Смала застывала, шкаралюпа станавілася моцнаю, простым яйцом гэтаго мацака не паб'еш. Заполле Кос.
СМАРКУХА ж. бат. Чырвоная прыбалатуха. Мало хто смаркухі бярэ, а яны такія салодкія, смачныя. Заполле Кос. Смаркуха зверху ўся ў слюзі. Альшаніца Квас.
СМЕРДЗЮХА ж. заал. Лясны клоп. Смердзюха ў ягады
74 👁