Старонка 21
◀ / 274 ▶
пасядзець, не тлумі мне голаву. Юкавічы Стайк. На гэтую ад'яду трэба вялікае цярпення меця. Бараны Ягл. АЖМЯНІЦЬ зак. Натаміць, навярэдзіць руку. Як даўней жалі? Займеш сярпом у жменю жыта, пераломіш на серп, сажнеш і кладзеш жменя да жмені. Нахтватаяшся за цэлы дзень, так ажмяніш руку, што пальцоў ні чуяш. Заполле Кос. АЖЭГНУЦЦА зак. экспр. Расчаравацца, памыліцца. Замуж мой няўдалы. А зара як ажэглася на адном, то залатого сватай, не пайду. Альшаніца Кос. АЗІЯТ м. зневаж. Нядобры, злы чалавек. – Чула? Іван сына з нявесткай з хаты выгнаў. Насупроць зімы, дзіцятко маленькае... – Вядома, добры чалавек так ні зробіць, а азіяту ўсё можно. Скураты Квас. АІР м. бат. Аер. Аір расце па нізкіх мястах, сушанае карэнне памагая ад страўніка. Бялавічы Кос. АКАЛУХ, АКАЛУХА ж. Чалавек, які не падтрымлівае парадак, чысціню ў хаце, вакол яе. Акалух яна, ёй сабакі місы ліжуць. Альшаніца Квас. Акалуха, прыграбі хоць надворка, смецця – не пераступіць. Рацькевічы Міл. АКАРАВЕЦЬ зак. Пакрыцца брудам. У вайну ад немцоў па лесі хаваліся, месяцамі ні мылі адзежы, акаравеяш так, што гатова паламацца тая сарочка. Альшаніца Квас. АКЛАДЗІНА ж. Дошка, якую кладуць на ніз воза, у драбінкі. Акладзіну ў воз робяць з шырокае дошкі. Сакоўцы Міл. АКНО н. Адтуліна ў яме, паграбе. На зіму на крышку ў акне накідаям лахманоў, каб бульба ні памерзла. Грыўда Міл. Чыстае ад расліннасці, глыбокае месца ў балоце. У акно ні лезь, з галавой схаваяшся. Заполле Кос. рыб. Чыстае, незарослае месца на рэчцы, возеры. Дзе акно, то лягчэй лавіць, бо леска не чапляяцца. Заполле Кос. АКРОЕК м. Акравак. З акройкоў палавікі ткалі. Альшаніца Квас. АКРУЖАНЫ прым. Светлы круг вакол месяца. Дождж
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 274 ▶