Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
Хрышчонавічы Квас. АДСЕ'КАЦЦА зак. асудж. Пярэчыцца, агрызацца. Нямашака павагі да маці, на кожнае яе слова адсекаяцца. Галынка Міл. АДТАДУ'РЫЦЦА зак. Адклеіцца, адстаць. Адтадурылісь шпалеры, трэбаўжэ новыя клеіць. Заполле Кос. АДТАДУ'РЫЦЬ незак. Расчыніць, раскрыць. Адтадурыўдзверы, прыкрый, a тохолад ідзе. Заполле Кос. АДТАПТА'ЦЬ зак. Зрабіць слядамі мяжу. Адтапчы мне граду на цыбулю. Заполле Кос. АДТАРАБА'НІЦЬ зак. 7. экспр. Набіць, адлупцаваць. Палез курэй красці, паймалі, то добра адтарабанілі. Заполле Кос. 2. Хутка расказачь завучанае. Адтарабаніла вершык настаўніцы па пяцёрку Альшаніца Квас. АДТУЖЫ'НЩЬ зак. Змяніць свае становішча пад уздзеяннем якой-н. сілы i вярнуцца пасля спынення гэтага ўздзеяння; спружыніць. Зачапіў быў галінку ў лесі, а яна так адтужыніла іляснула па твары, ажно чырвоны пісяг застаўся. Заполле Кос. АДТУ'ХНУЦЬ зак. Прыйсці да нормы. Рука адтухла, можа, ні будзяўжэ балець. Яблонка Жытл. АДУ'РА ж. насм. Назола, тлум. Адура галавы твая гармоня. Бусяж Міл. Гэты целявізар - адура галавы. Зыбайлы Жытл. АДШЛО'ПАЦЬ зак. экспр. Набіць, надаваць плескачоў. Залез у воду ў новых баціначках: добра адшлопала по мяккім месці. Заполле Кос. АДЫСЦІ' зак. Адсырэць, стаць вільготным (пра сена). Здаецца, сухое сено было, а пад вечар раса прыпала, то адышло. Бялавічы Кос. АДЭ'РВАТЫ дзеепр. Адарваны. Адэрвата дошка ў плоці. Заполле Кос. АД'ЯДА /и. / ж. асудж. Чалавек, які непакоіць сваімі ўчынкамі, паводзінамі; назола. Ад'яда, дай спокойно
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адсекацца, адтадурыцца, адтадурыць, адтаптаць, адтарабаніць, адтужынщь, адтухнуць, адшлопаць, адэрваты, адяда
18 👁
 ◀  / 274  ▶