Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
мой чалавек старых падбярэзнікоў, пастаялі трохі, то расклюзлі, ды выкінула. Альшаніца Квас. РАСКУМА'РЫЦЬ зак. Змарнець,размарыць. Залезла на печ, угрэлася, ажраскумарыло. Заполле Кос. РАССЯЧЫ' зак. экспр. Адлупцаваць. Я цябе рассяку: тыдзень нажопуні сядзяш. Альшаніца Квас. РАСТРЭ'ПА м іж. Растропа. Косы расчашы, растрэпа, а т оў каўтуны зб'юцца. Галынка Міл. РАСТЫ'РКАЦЬ ж. Раздаць, патраціць. Не паспея пенсію палучыць, тут жа дзецям ды ўнукам растыркая. Падстарынь Падст. РАСТЫ 'ЦАЦЬ зак. Toe ж, што і р а с т ы р к а ц ь. Закалола парася ды растыцала ўсім, сама як-нібудзь абыдуся. Верашкі Квас. РАСХЛЯПЕ'СЦІЦЬ зак. 1. Расчыніць. Нашчо ты дзверы расхляпесціў, холаду напусціш. Заполле Кос. 2. Расхінуць. Расхляпесціў каптана, гарлавіна гола, прастудзішся. Заполле Кос. РАСХЛЯПЕ'СТАНЫ дзеепрым. Расхрыстаны, расхлістаны. Зашпіліся, ні стой расхляпестаны, прастудзішся. Заполле Кос. РАСХО'ДАВАЦЬ зак. перан. Забіць, знішчыць. Яго пры партызанах расходовалi: ніхто ні ведая, дзе косці ляжаць. Альшаніца Квас. РАСЧВА'ЛІЦЬ зак. Toe ж, што і р а з в а л і ц ь. Аб крамушку ногу расчваліў да касці. Заполле Кос. РАСШАХРАВА'ЦЬ зак. Toe ж, што і р а з г о й ш а ц ь. Палучку палучылі мае суседзі. Слёзы, а не грошы.І тыя за тыдзень расшахравалі i зноў пабіраюцца па людзях. Альшаніца Квас. PA'TA ж. ycmap. Пэўная частка падатку. Раней падаток можно былозаплаціць па частках, або ратах. Заполле Кос. РАЧКАВА'ЦЬ незак. Выконваць цяжкую работу. Цэлы дзень ў агародзірачкавала - макрыца заела. Заполле Кос. РАШАТУ'ХА, РАШЭ'ТУХА ж. Пераспелы, стары грыб
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

pata, збюцца, раскумарыць, растыркаць, расхляпесціць, расходаваць, расчваліць, расшахраваць, рачкаваць, рашатуха, рашэтуха
4 👁
 ◀  / 274  ▶