Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
Счарвівяў грыб, разлез, адна абалонь у ім - гэто ўжэ рашатуха. Заполле КосЛрайшлі грыбы, a калі ўбачыш якого, то рашэтуху. Альшаніца Квас. РАШВО'РА ж. Трайня(у возе). Рашвора - гэто падоўжны брусок у возе, які злучае перадок з задком. Заполле Кос. Рашвора ўстаўляецца сперадуў вузаловак. Бялавічы Кос. РА'ШКА ж. перан. Галава. Ну, ты i рашку наеў, кот за дзень не абліжа. Альшаніца Квас. РЖА ж. Рудая вада ў балоце. Болотная вада з ржою, яе ні пап'еш. Зялёны Бор Стайк. РОЖА ж. бат. Мальва. Рожа - высокая расліна, расце ў садках, квяткі на сцябле чырвоныя, яркія. Бялавічы Кос. РО'НДАЛЬ, РЭ'НДАЛЬ м. Малая каструля з ручкай. Рондалём набяры ячменя з бочкіі курам сыпані. Альшаніца Квас. Добра дзіцяці малому ў рэндалі кашу варыць. Альшаніца Квас. РО'СКВАСЬ ж. Бездарожжа. Снег растаў: росквась на гуліцы. Заполле Кос. РО'СКІСЬ ж. Адліга, слата.Вясна, роскісь на дварэ. Альшаніца Квас. РО'ХЛЯ ж. груб. Тоўстая, прысадзістая жанчына. Нам, рохлям старым, я но i засталося, што налавачцыўцяньку сядзець, бо больш мы на нішто нігодныя.Квасевічы Квас. РО'ШЧА ж. Рост раслін. Німа ніякай рошчы буракам сонцо спякло,засушыло. Заполле Кос. РУБЕ'Ц м. Гадавыя нарасці, кольцы на рагах у каровы. Па рубцахлічаць, колькі год карові. Аляксейкі Стайк. РУ'ДЫ прым. Смуглявы з твару. Некі ты руды зрабіўся, аж пабрыдчэў. Заполле Кос. РУЕ'ЦЬ незак. Аднатонна вішчаць. Свіня руяць, есці хочуць. Куляшы Міл. РУ'ЖА ж. рыб. Венцер. Уружы кругі, абручыўсё меншыя / меншыя.Ставілі ружу супроць цячэння: рыба пападзецца - назад ходу німа. Заполле Кос. РУМЯ'НЕЦ, ж. бат. Рамонак. Румянец малым дзецям
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

папеш, рашка, рондаль, рошча, рубец, руець, ружа, рэндаль
2 👁
 ◀  / 274  ▶