да чаго-н. Карова Міхасёва разнаджана: усё ў шкоду прэцца. Гошчава Стайк.
РАЗОЛЯ м. Разора. Разолю ў градах шырэйшую рабі, каб лепш з вёдрамі хадзіць было паліваць. Квасевічы Квас.
РАЗРУХА ж. Адпачынак. Ніякае разрухі мне німа, рабі, як той вол, дзень пры дні. Заполле Кос.
РАЙСТАВАЦЬ незак. Добра, у дастатку, як у раю, жыць. Яна з Васілём не жыла, а райставала. Альшаніца Квас.
РАКАВІНА ж. Прамежак між капытаў у жывёл. Карова кульгая, баюся, што ў ракавіне камянь сядзіць. Сенькавічы Падст.
РАМЕННІК м. Чалавек у брудным, заношаным адзенні. У яго німа свята, раменнік е раменнік. Бялавічы Кос.
РАМКА м. Фотаздымкі ў абрамленні драўлянай рамы. Даўней мода была ў рамкі ўсе картачкі саджаць да на сцяне вешаць. Руда Падст.
РАНТКАВАЦЬ незак. Сустракацца, мець спатканне. Маладымі і мы ранткавалі, любіліся, а зараз яно сварымся. Заполле Кос.
РАПЕЙНІК м. бат. Урочнік. Рапейнік расце ў сухіх хваёвых лясах. Бялавічы Кос.
РАПЕЙНІЧОК м. бат. Дзядкі звычайныя. Рапейнічок расце ў хмызняках, сярод крапівы. Заполле Кос.
РАПТОВО прысл. Раптам, нечакана. Бяда заўсёды раптово прыходзіць. Гладышы Міл.
РАПЯШОК м. бат. Тое ж, што і р а п е й н і ч о к. Рапяшок надто чапляяца за адзежу. Бялавічы Кос.
РАСКАЛЭШКАЦЬ зак. Памяшаць. Ні ела вары, яно раскалэшкала. Сакоўцы Міл.
РАСКЕЎГАЦЬ зак. Разбіць коламі мокрую дарогу. Так раскеўгалі дарогу трактары, ні прайсці, ні праехаць. Заполле Кос.
РАСКІПАЦЬ незак. Разварвацца (пра бульбу). Гэты год бульба смачная, раскіпая. Рацкевічы Міл.
РАСКЛЮЗНУЦЬ зак. Пакрыцца сліззю. Назбіраў
88 👁