Галынка Міл.
ПІКАР м. дзіц. Тое ж, што і клёк. Дзецьмі ў пікара надто любілі гуляць. Альшаніца Квас.
ПІКІ мн. Лыжныя палкі, тое ж што і апірачкі. Гэто зараз пікі фабрычныя, а даўней самі рабілі, з арэшніка. Альшаніца Квас.
ПІЛЁКАЦЬ незак. 1. экспр. Пілаваць доўгі час нечым тупым. Ні наточыць пілы і цэлы дзень пілёкая дрова тупой пілой. Мілейкі Міл. 2. экспр. Ісці. Пятнаццаць вёрст пілёкоў з Косава: так ніхто і не падвёз. Була Міл.
ПІЛНАВАЦЬ незак. Пільнаваць. Паехалі маладыя на сенакос, а я ўнукоў пілную. Гладышы Міл.
ПІЛЬДОКАЦЬ незак. экспр. Тое ж, што і пілёкаць 1. Пілу патачы, а то німа як глядзець, як ты пільдокаяш тупой пілой. Заполле Кос.
ПІЛЬСЦЬ ж. Адходы з воўны; кароткая воўна. Пільсць таўшчэй пралі і вязалі шкарпэткі гэтымі ніцьмі. Заполле Кос.
ПІРАГІ мн. абрад. Частаванне ў доме маладой праз тыдзень пасля вяселля. Маладая да пірагоў ні йдзе да сваіх бацькоў, бо, кажуць, цяжко будзя адвыкаць ад свае хаты. Альшаніца Квас.
ПІСКЛЯ ж. Піскуха, скнэра. Сціхні, піскля, у галаве ўжэ звініць ад твайго піску. Галік Міл.
ПІСЯГ м. Пісага. Прыйшла карова з пашы ў адных пісягах. Гошчава Стайк.
ПЛАЎ м. Невялікі вадаём на балоце. Даўней ў плавах кароў паілі. Хадакі Жытл.
ПЛАХА ж. Вялікі кавалак сала. У кубеляц на самы ніз клалі плаху сала. Альшаніца Квас.
ПЛАЦЕНКО н. Пафарбаванае палатно, з якога шылі адзенне. З плаценка ўсё шылі: і касцюмы, і каптаны, і ганавіцы. Альшаніца Квас.
ПЛАЦЯНКОВЫ прым. Палатняны. Плацянкову рубашку сыну пашыла. Бялавічы Кос.
77 👁