Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
ПЛЕ'ВА ж. мед. Дыяфрагма. Кішкі вывальваюцца: плева парвалася. Воля Жытл. ПЛЕ'ЎКА ж. Пенка. Малыя надто любяць плеўку з малака. Ёлкі Ягл. ПЛЕШ м. 1. Верх страхі. На плеш салому пярэчынкамі перачынялі i клалі альбольніско, бонегніедоўго. Альшаніца Квас. 2. Невялікае пустое месца на засеяным полі, агрэх. Не хапіло насення трохі, забыўся дасеяць, то плеш застаўся. Ятвезь Квас. 3. Пусты лапік зямлі. Пакінулі ўдабрэння на полі, растало ад дажджоў, то такі плеш. Кажуць, гадоў дзесяць там нічого расці ні будзя. Заполле Кос. ПЛЕ'Ш КА ж. Вонкавы каляплоднік ляснога арэха. Пакіням кароў на пашы, а самы хучэй у арэшнік, з плешкамі рваліарэхі. Харошча Міл. ПЛЁС м. 1. Нізкае месца ў лесе. Там можа расці чарот, асака, але калі плёс у спёку высыхая, то там нічого ні расце, навет трава. Заполле Кос. 2. Балота, зарослае альшыннікам. Мокро ў плёсі, яно карчэ тырчаць з вады. Альшаніца Квас. 3. Сенажаць, якая ў веснавое разводдзе заліта вадой. Сено з плёса на грудок выносілі сохнуць. Заполле Кос. ПЛГТКА ж. перан. Пляскаты камень. Плітку кладуць на гнёт, якім прыціскаюць у бочцы капусту квашаную ці салёныя агуркі. Азярцо Падст. ПЛГШ ЧЫЦЦА незак. Шукаць падтрымкі, сяброўства. Бедны да бедного плішчыцца, у богатого спагады ні знодзяш. Квасевічы Квас. ПЛО'ХІ прым. 1. Спакойны, рахманы (пра свойскую жывёлу). Цялушачка гэдыка плоха, за рукамі куды хочаш пайдзе. Альба Квас. 2. рыб. Павольны, вялы. У час нерасту рыба плохая, вялая, павольная. Заполле Кос. ПЛЫВА'К м. Плывун. Німа горш, як, капаючы калодзязя, на плывак нарвешся. Хадоркі Кос. ПЛЬГВАЦЬ незак. Плаваць. У воду ні лезь, калі плываць ніўмеяш. Грыўда Міл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

плеўка, плохі
5 👁
 ◀  / 274  ▶