Скураты Квас. 2. перан. Перапыніць, застаць (пра дождж). Пайшлі na ягады, але дождж перасцігнуў. Заполле Кос.
ПЕРАТОЧ'Е н. ycmap. Перагародка, якая аддзяляе ў гумне ток ад закутка, у які ссыпаюць адыходы ад малацення. Мякіну сыпалі ў закуток, за ператоч'я. Заполле Кос.
ПЕ'РАЧЖК м. бат. Назва грыба. Перачнік можно знайсці, дзе ніжэй, у глыбокіх каляінах. Заполле Кос.
ПЕРАЧЫНЯ'ЦЬ незак. Парадкаваць, пластаваць (сена, салому). Гэто зараз сено на стажок кладуць навільнікамі, а даўней перачынялі i пярэчынкамі падавалі. Заполле Кос. Перачынялі сено граблямі, як падаваць на капіцу. I вілы былі спецыяльныя - двузубыя. Куляшы Міл.
ПЕРШАЦЁЛКА ж. Карова, якая ацялілася першым целем. Першацёлка много малака ні дасць, бо яшчэ маладая. Бялавічы Кос.
ПЕ'ТРЫЦЬ незак. экспр. Разумець, кеміць. Моргаю табе, а ніц ніпетрыш. Заполле Кос.
ПЕТУШО'К м. бат. Павуціннік чырвоны. Петушкі добрыя грыбы, але іх ні бяруць, бо мало хто зная. Заполле Кос.
ПЕ'ЎНЕ у знач. пабочн. слова. Мабыць, мусіць, відаць. Пеўне, i мне трэба паехаць у Косово. Альшаніца Квас.
ПЕ'ЎНЫ прым. Супакоены, задаволены. Парэзоў, парубаў горбу дроў, цяпер i я пеуны. Заполле Кос.
ПЕЧУРЫ'ЦАI ж. Жанчына, якая любіць паляжаць на печы. На старасці i я печурыцай стала. Альшаніца Квас.
ПЕЧУРЫ'ЦАII ж. бат. Ядомы грыб. Печурыца надто похожая на таўсцюху. Альшаніца Квас.
ПЕШЧУГА' ж. Пясчаная глеба. У нас зямля яшчэ Бог мілаваў, а ў Хрышчонавіч адна пешчуга. Альшаніца Квас. Соткі падавалі - адна пешчуга. Сакоўцы Міл.
ПІВА'КА м. Выпівака. Які з цябе півака, чарку вып'яш i п'яны. Верашкі Квас.
ПГЗІ мн. экспр. Слёзы. Ну чаго ўжэ пізі папусціла
Дадатковыя словы
выпяш, ператоче, ператочя, перачжк, перачыняць, петрыць, петушок, пеўны, пяны
14 👁