Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
вярнуліся. Альшаніца Квас. ПАЛЕЦ м. цясл. Праём у крокве, шпень. У одной крокві правушына, у другой палец. Палец устаўляюць у правушыну. Заполле Кос. ПАЛЕ'ШКА ж. жарт. Жыхарка Палесся, паляшучка. Андрэй палешку замуж узяў. Зялёны Бор Стайк. ПА711ЦЦА зак. Пра перыяд палавой актыўнасці ў кабылы. Кабылу трэба дажарабца вясці, паліцца. Заполле Кос. ПА'ЛКІ прым. Які добра гарыць (пра дровы). Бярозавыя дрова палкія, ад /хжару много. Заполле Кос. ПАЛО'ВАЛОК м. устар. Паўвалокі. У майго дзеда паловалокзямлі было. Рацкевічы Міл. ПАЛОЗАЦЬ незак. экспр. Хадзіць, бадзяцца, поўзаць. Цэлы дзень палозоў па лесі, ледзь кошык грыбоў назбіраў. Яглевічы Ягл. ПАЛО'ННЕ н. Праполка. Ідзе вясна, то страх бярэ: палонне замучвая, у градах ад цямна да цямна. Бялавічы Кос. ПАЛО'НЯ ж. Вольная, адкрытая для вока прастора. Ідзеш па лесі, выйдзяш на паляну - гэто палоня. Ідзеш лесом, выйдзяш на чыстае балото - i гэто палоня. Хадакі Жытл. ПАЛО'СА ж. устар. Участак зямлі пэўнага памеру. Полосы па велічыне у кожном сяле былі розныя. Наша, запалянская полоса раўнялася 16 гектарам. Заполле Кос. Даўней з полосы зямлі можно было жыць, можно было пракарміцца. Быўхлеб, было i да хлеба. Альшаніца Квас. ПАЛО'СКА ж. Нешырокі ўчастак ворнай зямлі. Зямліў людзей было мало, палоскі вузкія, доўгія. Заполле Кос. П А Л О'ССЕ н.Лыка.З ліпы дзерлі палоссе. 3 ліпы харошае, белое палоссе. Заполле Кос. ПАЛОЎНІК м. Прыбудова да гумна. Палову, амецце, згоніны, льняную мякінузносіліў палоўнік. Заполле Кос. ПАЛО'ЦЦЕ н. Кара з лазы. Хадзілі на балото, лазу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

палешка, палоса, палоска, палоцце, іхжару
3 👁
 ◀  / 274  ▶