па старому стылю. Прышла Пакрова - зарыкала карова. Альшаніца Квас. Сцы х-к апошні дзянёк, заутра Пакрова, пасякуць на дрова. Альшаніца Квас. ПАКРЫВГЦЬ зак. безас. Пакурчыць, пакруціць. Пакрывілаўсерукіхвороба. Панкі Люб. ПАКРЭ'ПНУЦЬ зак. Здранцвець ад холаду. Рукі пакрэплі. Хадакі Жытл. ПАКУЛІНКА ж. Адна сцяблінка льну. Пакулінка да пакулінкі - куль будзя. Дубітава Міл. ПАКУ'РЧЫЦЦА зак. Пераспець (пра збажыну). Пакурчыўся ячмень, даўно паражаць. Заполле Кос. ПАКУТНІЦА ж. Хто пакутуе, мучыцца. Пакутніца, ужэ цэлы год прыкута да ложка. Хадакі Жытл. ПАЛАВГНКА ж. устар. Палавіна зямельнага надзела. Ён ні глядзеў, шчо брыдкая, за ёй бацько даў палавінку зямлі. Заполле Кос. ПАЛАВЫ' прым. 1. Чорная, са светлымі знізу плямамі (пра хмару). Палавая хмара выплыла: будзя велькі дождж. Заполле Кос. 2. Светла-жоўтай масці (пра каня). У яго конь рэдкай масці - палавы. Быч Стайк. ПАЛАКАЦЬ незак. Паласкаць памытае ў чыстай вадзе. Буду палакаць занавескі, да вечара высахнуць. Панкі Люб. Мы летом усё мыям у лужку, палакаям там. Заполле Кос. ПАЛАСА' ж. Участак поля, які займае жняя. Як паласа ад разоры да разоры, то добра жаць, ні трэба пілнавацца мяжы. Альшаніца Квас. ПАЛЕ'НО н. 1. Палена. Парубай смольнае палено на смальнякі. Боркі Падст. 2. Кусок нятоўстай лясіны. Дроў, кажаш, німа? А ты парэжтоя палено, шчоўжэ годляжыць у цябе пад плотом, гніе, то на тыдзянь будзя ў печы тапіць. Скураты Квас. ПАЛЕ'ПА ж. Сумесь гліны з апілкамі. Палепаю залівалі пакот, кабгладко было. Заполле Кос. ПАЛЕ'ТАЦЬ незак. экспр. Часта мяняць месца жыхарства. Палеталі па свеці, нідзе ні ўжыліся ды назад
Дадатковыя словы
пакрэпнуць, пакурчыцца, палетаць
6 👁