ПАКАРЫСТА'ЦЦА зак. Уступіць у сямейныя адносіны з мэтай задавальнення любоўных уцех. Нашчо было Ганне прынімаць гэдыкаго валацугу? А то пакарыстаўся ёю i кінуў. Альшаніца Квас. ПАКАСАВА'ЦЬ зак. Знішчыць, звесці. Пакасавала ўсе сліўкі: надто пасынкамі ідуць. Жытлін Жытл. ПАКВЭ'ЦАЦЬ зак. Патыцкаць, з неахвотай есці. Нешчо свіня захварэла. Вышла з хлява, паквэцала ў карыці i зноў у хлеў. Мілейкі Міл. 2. Дрэнна пабяліць. Вясна, то трохі паквэцоў вапнай прысаддзя. Зыбайлы Жытл. ПАКЕ'ЎГАЦЬ зак. Toe ж, што і п а к в э ц а ц ь. Еш, а то пакеўгоў, пакеўгоў, хто будзя пасля цябе есці. Корачын Жытл. ПАКЕЎЗАЦЬ зак. экспр. Дрэнна памыць. Пакеўзала ганучаю na падлозі, яно гразь развязла. Плехава Люб. ПАКІДА'НЕЦ м. Мужчына, якога пакінула жонка. За пакіданца замуж не ідзі. Каб быў добры, то жонка ні пакінула 6. Яглевічы Ягл. ПАКЛА'Д м. этнагр. Размяшчэнне снапоў перад малацьбой. Адзін паклад складаецца з васьмі снапоў. г. Косава. ПАКЛА'СЦІ зак. перан. Забіць. Сына майго на вайне паклалі, адзін быўу мяне. Гічыцы Ягл. ПАКЛЁ'КНУЦЬ зак. Палегчы (пра збажыну). Перастояло жыто, паклёкло, з яго ніц ужэ ні будзя. Заполле Кос. ПАКНУРАВА'ЦЬ зак. Toe ж, што і п а г у к а в а ц ь. Свіня пакнуравала, трэба ўжэ трымаць асобне. Любішчыцы Люб. ПАКО'МЧЫЦЬ зак. Пакамячыць. Пакомчыла паперку i кінула. Сярадава Жытл. ПАКО'Т м. Гарышча. На пакоці валяліся старыя кінутыя рэчы. Заполле Кос. Дзед палез на пакот вешаць тытунь. Бялавічы Кос. ПАКРО'ВА ж. рэліг. Пакровы. Царкоўнае свята, якое адзначаецца праваслаўнай царквой першага кастрычніка
Дадатковыя словы
пакарыстацца, пакасаваць, паквэцаць, пакеўгаць, пакласці, паклёкнуць, пакнураваць, пакомчыць, пакрова, пакіданец
5 👁