Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
дзерлі. 3 того палоцця пасталы плялі. Альшаніца Квас. ПАЛУ'ДЗЕНЬ м. Полудзень, абед. Кідайця работу, палудзень нясуць. Кушняры Міл. ПАЛУ'ДНАЦЬ незак. Абедаць. Назбіралі сёстры na карзінцы ягад ды селі палуднаць. Заполле Кос. ПА'Л ЬНУЦЬ зак. экспр. Моцна стукнуць. Як пальнуў пад вухо кулаком, то зоры з вачэй пасыпаліся. Ятвезь Квас. ПАЛЬЦЯЧКО' н. памянш. Дзіцячае паліто. Мне першае пальцячко з салдацкаго шыняля пашылі. Лазаўцы Міл. ПАЛЯВІК' м. Палявы вартаўнік. Даўней ні гэдык кралі, бо палявікоў у колхозах трымалі. Размеркі Стайк. ПАЛЯВЫ' ГРЫБ м. бат. Toe ж, што i з а я ч ы г p ы б. Палявы грыбдобры малады. Яблонка Жытл. ПАЛЯВЫ' ШЧАВЕ'Й м. бат. Шчаўе вераб'інае. Палявы шчавей толькі поле засмечвая. Бялавічы Кос. ПАЛЯГЛЯ'К м. Палеглыя лён, збажына. Далі пайку льнурваць, а там адзін палягляк. Верашкі Квас. Палягляк абаб'ецца лечажы, мышы паносяць зярнята. Альшаніца Квас. Як паляжа лён, то палягляк гэты хутчэй рвуць. Рвуць i кідаюць, рвуць i кідаюць, а то калі нічого ні рабіць, папрэя. Грыўда Міл. ПАЛЯ'РУШ м. Хвароба, ліха. Каб цябе паляруш узяў! Бялавічы Кос. ПАЛЯНЯ'КО н. Палена. Hi дам рады гэтае паляняко раскалоць. Бусяж Міл. Рэзалі дрова, адляцело паляняко ды па назе. Галік Міл. ПАМАРА'ЦЬ зак. Выпацкаць. Яно кранешся да гэтаго трактора, аўжэ рукі памараў. Быч Стайк. ПАМАРНАВА'ЦЬ зак. Знішчыць, загубіць. Oŭ, колькі людзей памарнавалі ў гэту войну! Була Міл. ПАМАЧНГК м. Памочнік. Гэто мне ўнучок картоплі абгараў, мой памачнік. Заполле Кос. ПАМАЧНГЦА ж. Памочніца. Я не адна гэтыя радзюшкі ткала, з маёй памачніцай, з дочачкай. Боркі Падст. ПАМО'ЦНЫ прым. Лекавы, гаючы. Святаяннік надто
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абабецца, верабінае, памараць, памарнаваць, памоцны
4 👁
 ◀  / 274  ▶