Старонка 16
◀ / 274 ▶
АБРЫДЗІЦЬ зак. Абганіць, узвясці паклёп. Абрыдзіла, абганіла, а зара слатою ў вочы лезя. Аўсто Стайк. АБСМАКТАЦЬ зак. перан. Абабраць, украсці. Абсмакталі мяне, як сабакі костку. Заполле Кос. АБСУНУЦЬ зак. Абдзерці, параніць. Ішла цемначы дахаты, цярнулася аб плот, надто моцно руку абсунула. г. Косава. АБХАЛАСТРЫЦЬ зак. экспр. Абабраць, вынесці з хаты. Абхаластрыла ў мінюту, зладзейка. Кушняры Падст. АБЦЕПНУЦЦА зак. Выцепціся, выцерціся. Абцепся швэдар, яно ў ім ужэ да кароў хадзіць. Квасевічы Квас. АБЦЁГІНЫ толькі мн. Атрэп'е. Як падымаяш лён, а добра выляжаны, то ўжэ патрэскаўся, валакно відаць. У кулі ставіш, то трэба абцягаць, каб роўненькі быў. Тое, што абцягаяцца, і будуць абцёгіны. Альшаніца Квас. АБУЎКА ж. Абутак. Абуўку даўней бераглі. Ідзеш, бало, у цэркоў, туфелькі ў руках нясеш. Гэта ўжо ля цэрківі яно і абуяшся. Гладышы Міл. АБЦЭНГІ толькі мн. Абцугі. Нясі абцэнгі, трэба цвікі паўрываць. Руда Падст. АБЫСЦІ безас. Пакрыўдзіцца. Мне абышло, што ты мяне папракнула за леташнія вішне. Юкавічы Стайк. АБЫ-ЯК прысл. Бедна, цяжка. Яна і зара абы-як жыве, німа чаго на плечы накінуць. Бараны Яглев. АБЭРЖА ж. Вялікая прасторная будыніна. Хату паставіў, як абэржу, усім места хопіць, на ўсё место будзя. Заполле Кос. АВАДЗЁН м. Авадзень. Такі гомаз, надто авадзён каравам дапякая. Боркі Падст. АВО часц. Вось. Шукаяш сваю ўнучку? Аво яна, у нас. Гошчава Стайк. АГАЛАВЕЧЫЦЬ зак.экспр. Стукнуць па галаве. Не чапай, а то агалавечу паленом. Заполле Кос. АГЛАБІНА ж. Аглобля. Ядрона гарабіна - калу па аглабіны. Заполле Кос.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 274 ▶